Усяго патроху66

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы

Мы прывыклі дзяліць людзей на інтравертаў і экстравертаў, але, падобна, гэтая класіфікацыя не поўная. Псіхіятр Рамі Камінскі заявіў пра існаванне раней неапісанага тыпу асобы, які ён назваў «атравертам». Па словах спецыяліста, гэтыя людзі могуць шмат чаму навучыць сучаснае грамадства.

Ілюстрацыйнае фота: Pavlo Lys / Vecteezy

Сваю ідэю псіхіятр Рамі Камінскі падрабязна тлумачыць у кнізе «Дар не прыналежнасці» (The Gift of Not Belonging), а на старонках New Scientist дзеліцца асабістай гісторыяй з дзяцінства. Ён успамінае, як у пятым класе ўступіў у скаўты:

«Мы селі ў кола, і наш лідар вельмі сур'ёзна распавядаў, што значыць быць скаўтам. Потым мы ўсталі і пачалі паўтараць за ім словы ўрачыстай прысягі. І менавіта ў гэты момант я ўпершыню зразумеў: я іншы. Астатнія дзеці, здавалася, былі ў захапленні ад гэтага сакральнага рытуалу, ад адчування еднасці паміж сабой і з усімі скаўтамі ў гісторыі. Я ж не адчуваў нічога. Для мяне гэта былі проста словы».

Большасці людзей, як адзначае Камінскі, цяжка ўявіць, што можна не адчуваць ніякай прыналежнасці ці прыхільнасці да якой-небудзь групы. Гэта настолькі незвычайна, што часам успрымаецца як псіхалагічная праблема, якую трэба лячыць.

Аднак, як падкрэслівае спецыяліст, за 40 гадоў працы клінічным псіхіятрам ён зразумеў, што для многіх яго пацыентаў (і яго асабіста) абыякавасць да прыналежнасці да групы і падпарадкавання яе правілам — гэта не псіхалагічная праблема, а проста тып асобы, які раней заставаўся незаўважаным.

Тэрмін «атраверт», які ўвёў спецыяліст, апісвае людзей, што не адчуваюць унутранага абавязку аб’ядноўваць сваю ідэнтычнасць з іншымі. На яго думку, усе мы нараджаемся атравертамі, і толькі пазней культурнае выхаванне замацоўвае нашу прыналежнасць да розных сацыяльных груп.

Рамі Камінскі падкрэслівае, што хоць такая рыса можа абярнуцца праблемамі ў грамадстве, дзе ад людзей чакаюць, што яны будуць далучацца да супольнасцяў і жыць паводле іх правілаў, яна мае і значныя перавагі.

Калі чалавек не належыць ні да адной групы, ён не падпарадкоўваецца яе правілам і не паддаецца яе ўплыву. Як сцвярджае псіхіятр, гэта дорыць дзве каштоўныя якасці: арыгінальнасць і эмацыйную незалежнасць.

Вокладка кнігі Рамі Камінскага «Дар не прыналежнасці». Фота: scribepublications.co.uk

Знаходзячыся па-за межамі калектыву, такія людзі, па словах эксперта, не абмежаваныя яе правіламі і стэрэатыпамі. Яны могуць прыдумляць нешта новае, не азіраючыся на тое, што падумаюць іншыя, і не адчуваць залежнасць ад таго, як было прынята рабіць раней. Іх не палохае сацыяльны астракізм, бо іх нельга выгнаць з групы, да якой яны і так не належаць. Яны не шукаюць знешняга ўхвалення і не маюць патрэбы кагосьці ў чымсьці пераконваць.

Камінскі таксама звяртае ўвагу на тое, што грамадства часта блытае прыналежнасць да групы і сацыяльныя сувязі. Спецыяліст упэўнены, што адсутнасць прыналежнасці не азначае адсутнасці сувязяў. Наадварот, без шуму масавай культуры, плётак ці палітычных спрэчак атраверты могуць засяродзіцца на паглыбленні адносін з тымі, з кім адчуваюць сапраўдную блізкасць.

У якасці прыкладу псіхіятр прыводзіць незалежных мысліцеляў, такіх як Джордж Оруэл, якія маглі распазнаць фанатызм «калектыўнага розуму» задоўга да астатніх.

«На жаль, часта здаецца, што людзі павінны прайсці праз попел самазнішчальнага групавога мыслення, перш чым зразумець, што незалежныя мысліцелі могуць мець рацыю.

Магчыма, атраверты могуць навучыць нас важнай рэчы: усхваляючы супольнасць, мы павінны таксама выразна ўсведамляць яе цёмны бок — трайбалізм», — даводзіць Камінскі.

Каментары6

  • з-пад
    16.08.2025
    Дык гэта звычайныя хатаскрайнікі!
  • Верт
    16.08.2025
    Улічваючы апошнія падзеі, я прапаную яшчэ і *уяверт увесці
  • .
    16.08.2025
    Зараз кожны хатаскрайнік будзе лічыць сябе "атравертам". Бо гэта ж пра "арыгінальнасць і эмацыйную незалежнасць".
    Не. Як фрыкі не з'яўляюцца непрызнанымі геніямі і не маюць інтэлектуальную арыгінальнасць і незалежнасць, так і хатаскрайнікі не маюць эмацыйную.
    Вы хворыя ахвяры, манкурты, адзінкі атамізаванага грамадства, ў якім небяспечна (і ўлада на тое працуе) ствараць любыя суполкі ("калектывы" ў добрым сэнсе).
    Калі чалавек баіцца або проста не мае вакол нармальных суполак, у якіх можна ўдзельнічаць, гэта не эквівалентна сітуацыі нармальнага выбару "самастойнае развіццё або калектыўныя, грамадскія справы".

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы1

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе3

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі6

У Лідзе прадалі ўчастак чыгункі ў прамзоне. Колькі каштавала?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць