Свет1010

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма

Пасля перамоў у Анкорыджы (Аляска) Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін выступілі з абцякальнымі заявамі.

Прэс-канферэнцыя Трампа і Пуціна. Фота: AP Photo/Jae C. Hong

Перамовы Трампа і Пуціна цягнуліся 2 гадзіны 45 хвілін. Пасля саміту Трамп патэлефанаваў Зяленскаму і еўрапейскім лідарам.

У інтэрв’ю Fox News, запісаным да пачатку сустрэчы з Пуціным, Трамп сказаў, што хоча скончыць вайну ва Украіне на гэтым тыдні. Ён таксама заявіў, што ў наступнай сустрэчы будуць удзельнічаць ён, Пуцін і Зяленскі.

Падчас прэс-канферэнцыі Пуцін сказаў, што перамовы прайшлі грунтоўна і канструктыўна. І прачытаў кароткую лекцыю пра Аляску.

Ён заявіў, што адной з цэнтральных тэм сустрэчы стала вайна ва Украіне.

«Мы заўсёды лічылі ўкраінскі народ брацкім. Каб урэгуляванне было ўстойлівым, трэба ліквідаваць першапрычыны канфлікту», — сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што Масква разлічвае, што ў еўрапейскіх сталіцах «не будуць чыніць перашкод і спрабаваць сарваць намечаны прагрэс».

Фота: AP Photo/Julia Demaree Nikhinson

Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма.

«У нас была вельмі прадуктыўная сустрэча, мы абмеркавалі многія пытанні, мы не змаглі знайсці поўнага разумення, здзелкі пакуль няма», — сказаў ён.

Трамп дадаў, што спадзяецца ў хуткім часе зноў пабачыцца з Пуціным.

«Next time in Moscow», — сказаў Пуцін яму па-англійску, на што Трамп аджартаваўся.

Пасля кароткай прэс-канферэнцыі Пуцін і Трамп не сталі адказваць на пытанні журналістаў.

Сумесны абед прэзідэнтаў адмянілі. Перамовы завяршыліся.

Каментары10

  • Цяжка паверыць
    16.08.2025
    Прэзідэнт ЗША сустракаецца з ваенным злачынцам на тэрыторыі ЗША.
    Хто б мог такое ўявіць?
    Што закладаць у чаканні на наступны год?
  • Аляскін
    16.08.2025
    Вынік: пуцін насалодзіўся эскортам са знішчальнікаў, чырвонай дарожкай і пацісканнем рукі з амерыканскім прэзідэнтам, а трамп узамен забясплатна паеў гаўна. Проста цудоўна
  • лапідар
    16.08.2025
    нават дзіўна, а што здарылася?

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць