Улада1515

«Адарвіце дупу ад канапы і прагаласуйце за каго заўгодна». Экс-дэпутат парваў шаблоны, рэзка выступіўшы па ТБ

Эстафету тэлевыступаў у Мінску перахапіла Чкалаўская 96-я акруга з вельмі пярэстым складам кандыдатаў. Тут сярод іншых за пасаду дэпутата будуць змагацца два былыя парламентарыі Сяргей Скрабец і Алег Трусаў ды цяперашні дэпутат ад Кампартыі Наталля Клімовіч.

Былы дэпутат парламента, член АГП Сяргей Скрабец пачаў «ірваць шаблоны» з самага пачатку выступу:

— Больш за ўсё хлусяць перад выбарамі, перад сэксам і пасля рыбалкі. Тэлегледачы, напэўна, думаюць: вось яшчэ адзін «прыгажун» будзе нам локшыну вешаць на вушы, як добра мы зажывем, калі яго абярэм. Лепш за ўсё паабяцаць кожнай бабе — па мужыку, а кожнаму мужыку — па бабе. Ну і вядома, кожнаму, хто за мяне прагаласуе, - чарку, скварку, іншамарку. Але гэтага дабра ў большасці нашых грамадзян і без таго хапае.

Скрабец распавёў, што яму 53 гады і ў яго трое дзяцей.

— Лёс мяне не песціў, былі ўзлёты, але былі і балючыя падзення.

Ён распавёў, як быў арыштаваны на паўтара года пасля свайго дэпутацкага тэрміну (з 2000 па 2004 год).

- Калі кажуць, што ў нас кожнага дэпутата пасля заканчэння тэрміну ўладкуюць на працу, гэта не зусім праўда. Я ўжо 12 гадоў не магу ўладкавацца на працу, хоць маю дзве вышэйшыя адукацыі: інжынер і юрыст. У лютым гэтага года я змог уладкавацца за 150 рублёў даглядаць інваліда. Але тыдзень таму ён, на жаль, памёр, і я застаўся без працы. А я ж магу прыносіць карысць радзіме. Дайце мне самы адсталы калгас і праз два гады я яго выведу ў людзі, абяцаю.

Парламент павінен стаць месцам аб'яднання нацыянальных элітаў, лічыць Скрабец. Ён заклікаў пенсіянераў не прыходзіць на датэрміновае галасаванне, а «адарваць свае задніцы ад канапы» на паўгадзіны ў нядзелю і прагаласаваць «за каго заўгодна, важна, каб гэта быў жывы чалавек».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера11

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера11

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць