Эканоміка2222

СМІ дазналіся аб патанненні расійскага газу для Беларусі на чвэрць

kommersant.ru

Масква і Мінск папярэдне зацвердзілі новую схему цэнаўтварэння на расійскі газ, у выніку яго цана для Беларусі знізіцца на чвэрць — са 132 да прыкладна 100 даляраў за тысячу кубаметраў. Пра гэта піша ў пятніцу, 26 жніўня, «Камерсант» са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

У цяперашні час кошт газу для Беларусі вызначаецца ў далярах з улікам цаны газу на Ямале, расходаў на транспарціроўку да саюзнай дзяржавы, захоўванне і рэалізацыю на мясцовым рынку. Новая формула мае на ўвазе фарміраванне цаны ў рублях, што зніжае для Мінска рызыкі, звязаныя з ваганнем курсу даляра.

З 2017 года, па інфармацыі выдання, цана газу для Беларусі будзе фармавацца па сярэдняй цане па адзінай сістэме газазабеспячэння (ЕСГ) Расіі, памножанай на падвышаючы каэфіцыент. У наступным годзе сярэдняя цана вызначана прыкладна на ўзроўні 4,05 тысячы расійскіх рублёў за тысячу кубаметраў. З улікам павышаючага каэфіцыента 1,48 Мінск будзе закупляць паліва па цане 6 тысяч рублёў за тысячу кубаметраў. Пры гэтым да канца 2016 года будзе ўсталяваная фіксаваная цана ў 6,3 тысячы рублёў за тысячу кубоў газу.

Акрамя таго, як паведамляе «Коммерсант», Масква і Мінск дамовіліся аб паступовым памяншэнні каэфіцыента, які да 2025 года, калі краіны Еўразійскага эканамічнага саюза павінны стварыць адзіны газавы рынак, дасягне адзінкі. Такім чынам Мінск будзе набываць газ у сярэднім па тым жа кошце, што і спажыўцы ў Расіі.

У выпадку зацвярджэння дамоўленасцяў на вышэйшым узроўні Беларусь пагасіць доўг перад «Газпромам», уключаючы пені, па старой цане, а Расея цалкам размарозіць пастаўкі нафты.

Асноўным каменем перапоны, па словах крыніц газеты, застаецца тэрмін пачатку прымянення новага пагаднення. Мінск настойвае на даце 1 ліпеня, у той час як Масква - на 1 жніўня. Доўг за газ за першыя паўгода дасягае каля 300 мільёнаў даляраў.

***

Разам з тым ва ўрадзе Беларусі не каментуюць інфармацыю аб узгадненні новай схемы цэнаўтварэння на расійскі газ для Беларусі.

«Перамовы па цане на газ працягваюцца», - падкрэсліў прэс-сакратар урада Уладзіслаў Сычэвіч.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць