Грамадства33

Следства па справе Юрыя Чыжа яшчэ не завершана

Следства па справе ўладальніка групы кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа яшчэ не завершана. Пра гэта паведаміў журналістам 26 жніўня ў Мінску генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк у адказ на пытанне, ці ёсць нейкія навіны па справе затрыманага бізнесмена.

Пакуль следства працягваецца, Генпракуратура ўстрымліваецца ад каментарыяў, дадаў Канюк.

Юрый Чыж і яшчэ пяць службовых асоб «Трайпла» былі затрыманыя 11 сакавіка гэтага года па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Паводле інфармацыі КДБ, летам 2015 года Чыж і два яго расійскія партнёры звярнуліся ў КДБ з заявай аб супрацьпраўнай дзейнасці намесніка Чыжа Уладзіміра Япрынцава. У ходзе расследавання было выяўлена ўхіленне ад выплаты падаткаў у «Трайпле», да якога мае дачыненне сам Чыж.

Следствам устаноўлена, што ў 2012 годзе па загадзе Чыжа ў Маскве была створана фірма, ажыццяўленне фінансава-гаспадарчай дзейнасці якой першапачаткова не планавалася. Яе заснавальнікам стаў грамадзянін РФ, які падчас знаходжання Чыжа ў Маскве выконваў функцыі яго памочніка і вадзіцеля. «Трайпл» перадаў гэтай фірме права на свой таварны знак, а затым практычна штомесяц пераводзіў ёй буйныя сумы пад выглядам платы за карыстанне таварным знакам. Гэтыя грошы пераводзіліся ў наяўныя ў Маскве, перадаваліся касіру, а той перадаваў іх Чыжу. Такіх фірмаў, паводле інфармацыі КДБ, было «дастаткова шмат».

18 ліпеня старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў журналістам, што сума ўрону па крымінальнай справе Чыжа складае 238,7 млрд. рублёў (недэнамінаваных).

19 ліпеня Юрый Чыж у якасці сведкі даў паказанні ў судзе над Уладзімірам Япрынцавым і яго сынам Казбекам.

23 жніўня Уладзімер Япрынцаў па рашэнні суда быў аштрафаваны на 500 базавых велічынь і вызвалены ў зале суда. Два іншыя абвінавачваныя па гэтай справе — Казбек Япрынцаў і яго партнёр Аляксандр Арабян — прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць