Спорт11

Хакейны саюз з Латвіяй

Чатыры клубы з Латвіі прыняты ў беларускі хакейны чэмпіянат.

Чатыры латвійскія хакейныя клубы — «Металургс» (Ліепая), «Рыга‑2000», «АСК‑Огрэ» (Огрэ) і «Латгале» (Даўгаўпілс) — у сезоне 2008/2009 возьмуць удзел у чэмпіянаце Беларусі, які атрымаў статус адкрытага.

Такое рашэнне прыняў 5 чэрвеня выканкам Федэрацыі хакея Беларусі.

Па выніках чатырохкругавога турніру з удзелам дзесяці беларускіх і чатырох латвійскіх клубаў будуць вызначаны ўладальнікі залатых, сярэбраных і бронзавых узнагарод. Потым адбудзецца раздзельны плэй‑оф: у Беларусі за званне пераможцы будуць змагацца восем лепшых айчынных каманд, у Латвіі — чатыры ўдзельнікі беларускага чэмпіянату і чатыры лепшыя клубы нацыянальнага чэмпіянату, у якім будуць гуляць таксама каманды з Эстоніі і Літвы.

«У нас розныя школы, розны ўзровень падрыхтоўкі. Саперніцтва будзе добрым. Гэта будзе цікава і хакеістам, і гледачам», — заявіў прэзідэнт федэрацыі хакея Латвіі Кіраў Ліпман. Паводле яго слоў, неабходна захаваць прывабнасць чэмпіянатаў дзвюх краін, улічваючы, што дынамаўскія каманды з Рыгі і Мінска будуць гуляць у Кантынентальнай хакейнай лізе.

Бакі дамовіліся падпісаць кантракт, у якім будуць урэгуляваны ўсе арганізацыйныя пытанні, уключаючы выдачу віз і пражыванне ў гасцініцах.

Латышы планавалі, што супрацоўніцтва будзе доўгатэрміновым, аднак беларусы згадзіліся прыняць каманды суседняй дзяржавы пакуль толькі на адзін сезон. Як патлумачыў старшыня ФХРБ Уладзімір Навумаў, у 2009 годзе ў Беларусі з\’явяцца дзве новыя хакейныя каманды, у 2010 годзе — яшчэ тры. Гэта непазбежна прывядзе да змянення фармату чэмпіянату (пачнецца абмен горшымі і лепшымі паміж экстралігай і вышэйшай лігай), і пытанне далейшага ўдзелу латвійскіх клубаў будзе патрабаваць дэталёвай прапрацоўкі.

Клубы з Латвіі ўдзельнічалі ў беларускім чэмпіянаце да 2006 года, але потым з фінансавых прычын засяродзіліся на ўнутраным першынстве.

Як заявіў журналістам К.Ліпман, расходы клубаў на паездкі ў Беларусь складуць 100—120 тыс. долараў ЗША, і дадаў: «Мы павінны думаць аб прэстыжы нашага чэмпіянату».

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць