Свет77

Прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава пахавалі ў Самаркандзе ФОТЫ

Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў пахаваны ў сябе на радзіме ў Самаркандзе 3 верасня. Пра смерць Карымава пасля перанесенага інсульту паведамілі 2 верасня. Развітацца з першым прэзідэнтам краіны прыйшлі тысячы жыхароў Ташкента і Самарканда, а таксама прыбылі афіцыйныя дэлегацыі з 17 краін. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: Reuters
Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: Reuters

Цырымонія развітання прайшла ў цэнтры горада на плошчы Рэгістан. Адтуль цела прэзідэнта, па мусульманскім абрадзе загорнутае ў 21-метровы саван, сваякі на руках аднеслі на старажытныя могілкі Шахі-Зінда, дзе Карымаў быў пахаваны побач са сваімі бацькамі, паведамляе Sputnik Узбекістан са спасылкай на Дзяржаўную нацыянальную тэлерадыёкампанію краіны.

Пахаванне прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. Самарканд, 3 верасня 2016 года. Фота: www.gazeta.uz
Пахаванне прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. Самарканд, 3 верасня 2016 года. Фота: www.gazeta.uz

Перад цырымоніяй развітання ў бацькоўскай хаце Іслама Карымава правялі нацыянальныя пахавальныя абрады.

Жонка і дачка Іслама Карымава Таццяна і Лола. Самарканд, 3 верасня 2016 года. Фота: www.ozodlik.org

Развітацца з прэзідэнтам прыйшлі гараджане, людзі неслі кветкі, шмат хто плакаў. У Самарканд цела прэзідэнта даставілі на самалёце з Ташкента. Жыхары сталіцы таксама праводзілі прэзідэнта ў апошні шлях. Там раніцай жалобны картэж праехаў па звыклым прэзідэнцкім маршруце па вуліцах Ташкента ў бок аэрапорта.

Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: gazeta.uz
Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: gazeta.uz
Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: gazeta.uz

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера11

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера11

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць