Культура99

У цэнтры Мінска з'явілася лава, дзе можна бясплатна пачытаць і паслухаць творы Коласа ФОТЫ

У суботу, 3 верасня, на плошчы Якуба Коласа ўсталявалі незвычайную лаву «Дрэва натхнення» ў гонар беларускага класіка. На гэтай лаве можна не толькі пачытаць яго творы, але і паслухаць іх, проста падлучыўшы навушнікі.

Лава знаходзіцца на тым баку плошчы Якуба Коласа, які бліжэй да ЦУМа. Яна ўяўляе сабой металічную канструкцыю з паліцай для кніг, на якой стаяць творы класіка. Любы ахвотны можа тут прысесці і пачытаць іх. Ужо на днях кніг стане больш.

Акрамя таго, можна падлучыць навушнікі ў раздым і паслухаць урыўкі з твораў класіка ў выкананні народнага артыста Беларусі, артыста Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Генадзя Аўсяннікава.

У запісах ёсць урывак з трылогіі «На ростанях», урывак з паэмы «Новая зямля», урыўкі з паэмы «Сымон-музыка», а таксама вершы — «Я хачу аб табе…», «На рэчцы зімою», «З Рабіндраната Тагора».

Аб'ект створаны Мінгарвыканкамам сумесна з «Мінскрэкламай» і публічнымі бібліятэкамі горада спецыяльна да Дня горада і Дня беларускага пісьменства ў межах праекта «Я Мiнск».

«Кожны, хто чакае свой аўтобус, зможа прысесці ў цені зялёнай кроны, забыцца на мітусню і далучыцца да багацця беларускай культурнай спадчыны», — распавялі арганізатары праекта.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера11

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера11

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць