Здарэнні11

Разам з Беражковым выдумалі супрацоўніка Сагындыкава: пачаўся суд над Максімам Суботкіным, экс-дырэктарам ХК «Дынама»

У судзе Першамайскага раёна Мінска 8 верасня пачаўся працэс па справе Максіма Суботкіна, былога дырэктара хакейнага клуба «Дынама».

38-гадовага Суботкіна вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры, у завалоданні грашовымі сродкамі клуба з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў і ў перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Паводле версіі следства, Суботкін скупіў усе акцыі ЗАТ «Арэна-медыя», якое пасля перайменавалі ў ЗАТ «Маркетынг-ХК «Дынама», такім чынам прымаючы ўсе рашэнні. Штатных супрацоўнікаў у «Маркетынгу» не было, аднак «дзейнічала» прадпрыемства даволі актыўна.

Штомесяц Максім Суботкін атрымліваў 45 мільёнаў рублёў як старшыня назіральнага савету ЗАТ «Маркетынг-ХК «Дынама». Пры гэтым пратаколы з пасяджэнняў савета Суботкін фальсіфікаваў — ніякіх пасяджэнняў не праводзілася.

Таксама ад імя хакейнага клуба Суботкін падпісваў фіктыўныя акты — напрыклад, аб тым, што «Маркетынг» нібыта падбіраў прадаўцоў для выязднога гандлю падчас чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Таксама «Маркетынг» рэгулярна «стрыг» грошы за прадастаўленне «рэкламных паслуг і размяшчэнне рэкламнай прадукцыі». Прасцей кажучы, прадпрыемствы замаўлялі рэкламу ў часопісе ХК «Дынама», але грошы пералічвалі не клубу, а на рахунак «Маркетынга».

Акрамя таго, сцвярджае следства, Суботкін заключыў дамову са сваім знаёмым, які нібыта павінен быў правесці перамовы са шведскай фірмай аб пастаўках сувенірнай прадукцыі для гандлю на чэмпіянаце свету па хакеі ў 2014 годзе. Але ж паміж клубам і той фірмай дамова даўно была падпісаная, і перамовы былі не патрэбныя. Іх і не было, але праз Суботкіна той знаёмы атрымаў за кошт клуба прэмію памерам больш за 200 мільёнаў «старых» рублёў.

Таксама разам з Беражковым Суботкін рэалізаваў яшчэ адну схему. Знаёмы Беражкова Леанід Сагындыкаў быў гатовы заняцца развіццём дзіцячага хакея бясплатна. Але Суботкін і Беражкоў пераканалі таго аформіцца супрацоўнікам клуба, паабяцаўшы, што грошы, якія будуць выдзяляцца на яго заробак, пойдуць на патрэбы дзяцей. Сагындыкаў пагадзіўся. Аднак гэтыя грошы ішлі ў кішэні Беражкова і Суботкіна. Той самы «супрацоўнік Сагындыкаў», які існаваў толькі на паперы, рэгулярна атрымліваў зарплаты і прэміі, матэрыяльную дапамогу і нават грошы на камандзіроўкі. Заявы на адпачынак ад імя Сагындыкава падпісваў сам Суботкін. А на 50-годдзе Сагындыкава Суботкін прэміраваў яго — а фактычна сябе з Беражковым — 4 акладамі.

Сваю пазіцыю ў адказ на словы следства Суботкін не агучыў. Ён папрасіў зрабіць гэта пазней — пасля таго, як будуць апытаныя сведкі і ён сам дасць паказанні.

Нагадаем, што Максім Суботкін быў затрыманы ў канцы ліпеня 2015 года. Трохі пазней, у жніўні, быў затрыманы і генеральны менеджар «Дынама» Уладзімір Беражкоў, якому было выстаўленае абвінавачванне ў завалоданні грашовымі сродкамі клуба з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў.

Беражкоў і Суботкін кампенсавалі шкоду, сплаціўшы амаль 3 млрд рублёў, і папрасілі вызваліць іх ад крымінальнай адказнасці, звярнуўшыся з адпаведным хадайніцтвам да Лукашэнкі.

У снежні 2015 года Максім Суботкін, знаходзячыся ў СІЗА, падаў пазоў супраць мінскага «Дынама», адкуль ён быў звольнены. Пазоў быў аб неправамерным звальненні і спагнанні кампенсацыі. Але суд прыняў бок хакейнага клуба.

6 красавіка 2016 года Беражкову змянілі меру стрымання з заключэння пад вартай на падпіску аб нявыездзе, і ён выйшаў на волю. Максім Суботкін застаецца пад вартай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Іран заявіў, што гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у яго ядзернай зброі, і патрабуе спыніць Ізраіль2

Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ26

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту5

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты1

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-165

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША2

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць