Улада3535

Лукашэнка: Амерыканскае грамадства пакуль не гатовае абраць прэзідэнтам жанчыну. Беларускае — таксама

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што амерыканскае грамадства пакуль не гатовае абраць прэзідэнтам жанчыну. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам.

Адзін з журналістаў пацікавіўся, ці сочыць Аляксандр Лукашэнка за ходам прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Кіраўнік дзяржавы адказаў, што сочыць, але асабліва не ўнікае. «Каб адказаць на пытанне, трэба быць вельмі моцна пагружаным у прэзідэнцкую выбарчую кампанію ЗША, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я сачу, але не настолькі пагружаны, каб абсалютна адказаць на гэтае пытанне».

«Мне здаецца, што грамадства ЗША яшчэ не гатовае абраць жанчыну, нават такую дасведчаную, як Клінтан. І, напэўна, не хутка будзе такая дасведчаная жанчына вылучацца кандыдатам у прэзідэнты, як яна», — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў, што Хілары Клінтан ведае «і адмоўнае, і станоўчае Белага дома». Яна была вялікім чыноўнікам, займаючы пост і дзяржсакратара. «І таму я кажу, што не хутка будзе такі кандыдат у прэзідэнты, як Клінтан», — лічыць Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, «яна вельмі падрыхтаваны чалавек, але ўся яе бяда, напэўна, у тым, як я думаю, што грамадства ў ЗША яшчэ не падышло да таго, каб абраць прэзідэнтам жанчыну, дзе ваенны складнік агромністы». «Ці зможа жанчына кіраваць такім вялікім ваенным патэнцыялам, спецслужбамі, ЦРУ і г.д. — пытанне», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

«Напэўна, дакладна так, як у Беларусі, — у нас вельмі шмат таленавітых жанчын, але наша грамадства не гатовае абраць жанчыну ў сілу паўнамоцтваў прэзідэнта. Калі б у нас дэкаратыўны быў прэзідэнт — проста сустракае-выпраўляе — мы знайшлі б прыгажуню жанчыну і падтрымалі, абралі прэзідэнтам. Я кажу мы — гэта наша грамадства. Дакладна гэтак і ў ЗША яшчэ не гатовыя», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка выказаў меркаванне, што цемнаскурага прэзідэнта амерыканскае грамадства гатовае было выбраць. «Дарэчы, я ведаю пункт гледжання экс-прэзідэнта Буша, які сапраўды таксама сказаў — так, цемнаскурага грамадства гатова абраць, жанчыну — не. Але гэта было амаль 10 гадоў таму. Я гэты пункт гледжання падтрымліваю», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён таксама выразіў меркаванне, што «зыходзячы з той дынамікі, якая адбываецца, Дональд Трамп мае вельмі моцныя пазіцыі цяпер».

«І мне здаецца, зыходзячы ізноў жа з дынамікі прэзідэнцкай гонкі ЗША, ён можа стаць прэзідэнтам. Што я маю на ўвазе? Каля двух месяцаў таму Хілары Клінтан апярэджвала Дональда Трампа дзесьці на 9%. Сёння ён ужо на 3-4% выйшаў наперад, — растлумачыў кіраўнік Беларусі. — Гэта значыць, дынаміка за два месяцы для амерыканскага грамадства ашаламляльная. І з-за пэўных, многіх прычын, і ўнутраных, і знешніх, калі яна захаваецца, то, натуральна, Дональд Трамп пераможа. Гэта чыста мой пункт гледжання».

Каментары35

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала11

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта18

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Як навучыцца казаць «не» і дзе мяжа паміж клопатам пра сябе і эгаізмам5

«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца4

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала11

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць