Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў Свабодзе перамогу Ганны Канапацкай, якая стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня:

«Ганна — вельмі актыўны чалавек. Вельмі сучасны. Яна разам са сваёй камандай правяла адметную, мэтанакіраваную выбарчую кампанію. Ад першага да апошняга дня яны «ўколвалі» на 100%.
Перамога Ганны Канапацкай сымбалічная. Яна пацьвярджае, што і дзясяткі іншых кандыдатаў ад нашай партыі пры нармальных выбарах здольныя перамагаць у розных выбарчых кампаніях. Я ў гэтым не сумняваюся.
Аднак перамога нашага таварыша па партыі не азначае, што мы зьменім ацэнку ўсёй кампаніі і па-іншаму цяпер будзем расстаўляць акцэнты. Свабодных і сумленных выбараў у Беларусі, якія б адпавядалі стандартам АБСЭ, у нашай краіне няма».
***
Ганна Канапацкая — сябра нацыянальнага камітэту АГП. Два зь лішкам гады яна ачольвала менскую гарадзкую партыйную арганізацыю. Яе бацька — Анатоль Трухановіч, вядомы бізнэсовец, які займаецца пастаўкамі ў Беларусь лекаў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары