Кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп паабяцаў апублікаваць падрабязную інфармацыю пра сваё здароўе, пасля таго як у яго суперніцы Хілары Клінтан дыягнаставалі пнеўманію.
Ён заявіў, што стан здароўя стаў «праблемай» падчас выбарчай кампаніі.
Трамп пазычыў ёй хутчэйшага выздараўлення і паабяцаў апублікаваць вынікі медыцынскага абследавання, якое ён прайшоў на мінулым тыдні з «вельмі-вельмі канкрэтнымі лічбамі».
«Я спадзяюся, што яны будуць добрымі. Я думаю, яны будуць добрымі. Я адчуваю сябе выдатна», — заявіў ён Fox News.
У канцы мінулага года Трамп апублікаваў кароткую заяву свайго доктара, у якім упэўнена гаварылася, што ён будзе «самым здаровым чалавекам, які калі-небудзь абіраўся на пасаду прэзідэнта».
70-гадовы Трамп і 68-гадовая Клінтан — адны з найстарэйшых кандыдатаў у прэзідэнты ЗША ў гісторыі.
Трамп раней выказваў сумневы з нагоды стану здароўя свайго апанента на выбарах. У мінулым месяцы ён заявіў сваім прыхільнікам, што Клінтан не хапае «псіхічнай і фізічнай трываласці».
Прадстаўнікі перадвыбарнага штаба Клінтан у адказ абвінавацілі Трампа ў распаўсюдзе чутак пра стан здароўя суперніцы.
-
Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП
-
Зяленскі: Пакуль перанакіравання зброі з Украіны на Блізкі Усход няма, а там пабачым
-
Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»
Каментары