Грамадства77

Япрынцаў пра Чыжа: На гэтую тэму не хачу ні гаварыць, ні думаць

Імаверную зьмену меры стрыманьня для бізнэсоўца, заснавальніка кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа, які ад сакавіка быў у сьледчым ізалятары КДБ, а 14 верасьня нібыта пераведзены пад хатні арышт ці падпіску аб нявыезьдзе, для Свабоды пракамэнтаваў ягоны ранейшы бізнэс-партнэр Уладзімер Япрынцаў.

Япрынцаў сам нядаўна выйшаў на волю пасьля таго, як колішні сябра «здаў» яго органам, і цяпер папраўляе здароўе ў санаторыі:

— Уладзімер Генадзевіч, з розных крыніцаў паступаюць зьвесткі, што Юры Чыж адпушчаны з ізалятара КДБ і днямі нават рыхтуецца вярнуцца на працу…

— Я не цікавіўся, выйшаў ён ці не… Шчыра кажучы, на гэтую тэму не хачу нават ні гаварыць, ні думаць. Я цяпер у санаторыі, заняты зусім іншымі праблемамі. Думак пра яго дакладна няма…

— Літаральна днямі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Чыж вінен бюджэту 12—13 мільёнаў даляраў, якія мусіць вярнуць…

— Ня ведаю пра гэта, таму не магу камэнтаваць. У мяне сваё жыцьцё. А колькі каму вінен ён — паняцьця ня маю… Я ягоных дзяцей і сям'ю люблю, а пра ўсё астатняе гаварыць няма сэнсу.

— З улікам таго, што адбывалася падчас нядаўняга судовага паседжаньня, гаворка пра аднаўленьне супрацоўніцтва малаверагодная, так разумею?

— Вы задаяце пытаньне і самі абсалютна правільна на яго адказваеце. Тым больш Радыё Свабода. Карэннае тут слова — якраз свабода. Ну, а калі самі падчас суду ўсё бачылі… Прабачце, мне на гэтую тэму насамрэч ня вельмі прыемна гаварыць, таму, калі можна, я скончу, ладна?..

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ23

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю14

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ23

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць