Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

«Анархію ў сеціве» будуць спыняць падзаконнымі актамі

Рэгуляваньне інтэрнэту аддаюць у кампэтэнцыю Саўміну. Гэта яшчэ горшы варыянт, бо рэглямэнтацыя інтэрнэту падзаконнымі актамі ўраду, у структуру якога ўваходзіць і КДБ, і МУС, дае дадатковую глебу для чыноўніцкага самавольства. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Нарэшце ў БАЖ трапіў тэкст законапраекту аб СМІ. З аднаго боку, пра інтэрнэт там гаворыцца зусім няшмат і нібыта ўскосна. Зь іншага боку, засьцярогі незалежнай мэдыйнай супольнасьці пацьвярджаюцца.

Паводле законапраекту, рэглямэнтацыяй Сеціва зоймецца Саўмін. "Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, што распаўсюджваюцца цераз глябальнае кампутарнае сеціва Інтэрнэт, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь", — зазначаецца ў артыкуле 11. А ў артыкуле 17 гаворыцца, што ўрад будзе вызначаць яшчэ і "парадак распаўсюду" прадукцыі СМІ цераз сеціва.

Са слоў кіраўніка Цэнтру прававой дапамогі СМІ Міхаіла Пастухова, рэглямэнтацыя інтэрнэту падзаконнымі актамі — гэта яшчэ горшы варыянт, бо дае дадатковую глебу для чыноўніцкага самавольства. Сп. Пастухоў зьвяртае ўвагу і яшчэ на шэраг пастак, прыхаваных у праекце. У прыватнасьці, прадугледжваюцца болей жорсткія патрабаваньні што да крыніц фінансаваньня мэдыяў, акрэдытацыі журналістаў, адказнасьці выдаўцоў. Вось тут некаторыя моманты праекту ў пераказе БелаПАНу.

Сёньня БАЖ ладзіць прэсавую канфэрэнцыю, на якой экспэрты зробяць дэталёвы аналіз дакумэнту, што вялікімі высілкамі ўдалося нарэшце здабыць у інстанцыях. Гэта, аднак, зусім не гарантуе, што крытыка з боку мэдыйнай супольнасьці будзе ўлічана ініцыятарамі навэляў. Пасьпешлівасьць, зь якой праект пракручваюць цераз парлямэнт, наводзіць на трывожныя прадчуваньні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў6

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

У Кітаі пасля чыстак вайскоўцаў узяліся і за цывільных чыноўнікаў1

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?7

На Балі выкралі і забілі сына ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена. За яго жыццё патрабавалі $10 мільёнаў16

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў6

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць