Грамадства4747

Саньнікаў узначаліць БНФ і пойдзе ў прэзыдэнты?

Апошнім днямі пачалі цыркуляваць чуткі, што адзін з каардынатараў «Хартыі-97» Андрэй Саньнікаў хоча ўзначаліць Партыю БНФ і стане яе вылучэнцам на наступных прэзыдэнцкіх выбарах. Часткова гэта чуткі пацьвярджаюць самі партыйцы. NN.BY зьвярнулася да самога палітыка.

Апошнім днямі пачалі цыркуляваць чуткі, што адзін з каардынатараў «Хартыі-97» Андрэй Саньнікаў хоча ўзначаліць Партыю БНФ і стане яе вылучэнцам на наступных прэзыдэнцкіх выбарах. Часткова гэта чуткі пацьвярджаюць самі партыйцы.

Сёньняшні старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі кажа, што «гаварыць пра новага кіраўніка арганізацыі пакуль нясвоечасова». «Адзінае, я ведаю тое, што Саньнікаў сапраўды ўзяў блянк для ўступленьня ў Партыю. Але гэта ўсё моцна перабольшанае», – кажа Баршчэўскі.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч канкрэтызуе: «Адкуль зьявіліся чуткі, што Саньнікаў хоча стаць старшынём Партыі, я ня ведаю. Гэта ўсё ж больш домыслы, чым рэальная пэрспэктыва. Што да вылучэньня Саньнікава кандыдатам у прэзыдэнты ад БНФ, то гэта досыць рэальна. Наколькі я ведаю, бліжэйшым часам ён зьбіраецца ўступіць у БНФ і ўнесьці сваю кандыдатуру ў сьпіс вылучэнцаў на прэзыджнцкія выбары. Як я лічу, чым больш кандыдатаў, тым лепш. Паглядзім, ці падтрымаюць Саньнікава нашы партыйцы».

Нагадаем, што раней пра жаданьне балятавацца ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ заявілі намесьнік старшыні Алесь Міхалевіч і прафэсар Юры Хадыка.

«Я беспартыйны чалавек, нікуды ўступаць не зьбіраюся. А плёткі камэнтаваць не хачу», — сказаў «НН» сп.Саньнікаў.

Наколькі нам стала вядома, сустрэчы між Баршчэўскім і Саньнікавым усё ж адбываліся. Толькі незразумела, ці далі яны жаданы вынік. У любым выпадку ўсё гэта можа праясьніцца яшчэ летам, калі адбудзецца пазачарговы зьезд БНФ для вылучэньня кандыдатаў на парлямэнцкія выбары.

* * *

Андрэй Саньнікаў нарадзіўся ў Менску ў 1954 г. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. У 1982—1985 г. працаваў у Сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. Пасьля сканчэньня Маскоўскай дыпляматычнай акадэміі ў 1989 г. — у Міністэрстве замежных справаў Беларусі. З 1993 па 1995 г. працаваў дарадцам місіі Беларусі ў Жэнэве. У 1995 г. прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі. Зь лістапада 1996 г. стаўся міжнародным каардынатарам грамадзкай ініцыятывы “Хартыя’97”. Мае дыпляматычны ранг пасла. Жанаты, мае сына.

Каментары47

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць