Патрыярх Кірыл раскрытыкаваў манахаў за любоў да «ювелірных бразготак»
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл раскрытыкаваў ігуменаў і ігуменняў за імкненне да раскошы і камфорту.

«Я быў ініцыятарам таго, каб кожны ігумен і ігумення атрымалі жазло (сімвал духоўнай улады). Але мне ў галаву не магло прыйсці, што ігумены і ігуменні гэтыя посахі ператвораць у патрыяршыя, багата ўпрыгожаць, крыж зверху паставяць. Я не бласлаўляў такія посахі. У вас павінна быць простае ігуменскае жазло, без усялякіх упрыгожванняў, ювелірных бразготак і без крыжа наверсе, таму што гэта сімвал архірэйскага служэння», — сказаў патрыярх у чацвер на сустрэчы з кіраўнікамі манастыроў Рускай царквы ў храме Хрыста Збавіцеля.
«Таму, калі вы цяпер прыедзеце да сябе дадому, першае, што зрабіце, гэта замоўце простыя драўляныя кіі накшталт таго, які быў у руках Свяціцеля Пятра, мітрапаліта Маскоўскага», — адзначыў ён.
Як падкрэсліў патрыярх, духоўная ўлада абапіраецца на духоўны аўтарытэт. «Няма духоўнага аўтарытэту ў ігумена або ігуменні — няма і ўлады», — сказаў ён.

Паводле слоў прадстаяцеля, настаяцелям i намеснікам манастыроў варта больш думаць пра аскетычныя подзвігі, а не пра камфортныя бытавыя ўмовы.
«Я не магу ўявіць сабе, каб лад жыцця старажытных бацькоў і маці, якія стваралі манастыры, радыкальна адрозніваўся ад ладу жыцця простых манахаў і манахінь. Гэта вельмі ясна трэба ўсім зразумець. А калі няма разумення, не трэба станавіцца ігуменам і ігуменняй», — лічыць ён.
-
«Польшча стала не тая, што раней». Эмігранты, якія вярнуліся ў Беларусь, патлумачылі чаму і падзяліліся ўражаннямі
-
Стала вядома, навошта на фасад аднаго з гістарычных будынкаў у Мінску падчас рэканструкцыі паставілі металічныя калоны
-
«Ва Украіне ніхто не верыць, што там такое робіцца». Украінец, якога затрымалі ў Беларусі за два дні да вайны, расказаў пра пакуты за кратамі
Каментары