Свет1212

У расійскім універсітэце студэнту-башкіру на плакаце прымалявалі славянскую галаву ФОТАФАКТ

У Санкт-Пецярбургскім гуманітарным універсітэце прафсаюзаў на Дзень першакурсніка павесілі плакат, на якім адрэдагавана фатаграфія. У студэнта-башкіра Руслана Варонага (Фахрэева), які прыехаў з горада Міяс, на плакаце аказалася галава са славянскімі рысамі твару.

Так выглядала арыгінальная фатаграфія:

А вось так на плакаце

«Радыё Балтыка» паспрабавала ўзяць каментар у рэктара ВНУ Аляксандра Запясоцкага, але ён адмовіўся тлумачыць прычыны падмены: «Ці мала вар'ятаў на свеце, ці мала каму і што здалося, чыю там галаву замянілі. Рэктар не павінен такім глупствам займацца».

Сам Руслан Вароны жартам абвясціў, што пачынае бізнэс — будзе рабіць сігны (фатаграфіі з надпісам заказчыка) са сваімі тварам у кадры.

***

Прэс-служба ўніверсітэта заявіла, што выдавецтва ВНУ выкарыстоўвае ў калажах «толькі фатаграфіі студэнтаў, якія маюць высокія паказчыкі паспяховасці». Ці значыць замена твару Руслана, што ў яго дрэнная паспяховасць, у прэс-службе не ўдакладнілі.

«СПбГУП выказвае шкадаванне ў сувязі з беспадстаўнымі публікацыямі СМІ, што спрыяюць распальванню нацыянальнай варожасці», — заявілі прадстаўнікі ўніверсітэта выданню Ura.ru.

Каментары12

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць