Свет

Клінтан падчас дэбатаў: Мы будзем абараняць грамадзян сваёй краіны, і Расія павінна гэта зразумець

Хілары Клінтан падчас першых прамых дэбатаў з Дональдам Трампам папракнула яго ў патуранні кібератакам супраць амерыканскіх дзяржустаноў і кампаній, у якіх яна абвінаваціла Крэмль.

AP

Трамп, у сваю чаргу заявіў, што за кібератакамі магла стаяць не Расія, а Кітай або іншая краіна, і папракнуў цяперашнюю амерыканскую адміністрацыю ў тым, што яна прайграе інфармацыйную вайну з экстрэмістамі.

«Усё часцей мы бачым кібератакі, што сыходзяць ад урадаў, і адным з такіх урадаў была Расія, якая правяла кібератакі на самыя розныя кампаніі і ўстановы», - заявіла кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў у ходзе дэбатаў у Нью-Ёрку.

«Мы будзем абараняць жыхароў нашай краіны, і рускія павінны гэта разумець», - дадала яна.

«Дональд вельмі добра выказваецца пра Пуціна […] Я была ў шоку, калі Дональд публічна заклікаў Пуціна выкрадаць інфармацыю аб грамадзянах ЗША», - заўважыла Хілары Клінтан, кажучы пра звернуты да Расіі заклік Трампа дапамагчы ў пошуках 30 тысяч лістоў, якія яна выдаліла пасля скандалу, выкліканага тым, што — будучы дзяржсакратаром ЗША - у парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў вяла службовую перапіску з асабістага акаўнта электроннай пошты.

«Яна кажа «Расія, Расія, Расія», але гэта маглі зрабіць Расія, ці Кітай, ці нейкі чалавек вагой у 400 фунтаў, седзячы на ложку ў сваім пакоі», - адказаў кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў.

Паводле апытанняў, у апошні час разрыў ў рэйтынгу паміж Хілары Клінтан і Дональдам Трампам скараціўся; экс-дзяржсакратар апярэджвае свайго суперніка ўсяго на 2%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні8

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі распрацавалі новы ўдарны беспілотнік

Метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі склада сеткі Maxima пад Вільняй. Работнікі хацелі падзяліць цыгарэты1

У Фінскім заліве ўзарвалася грузавое судна, якое ішло ў Санкт-Пецярбург6

Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні2

З-за дзяржаўных абмежаванняў у Беларусі адмянілі ўжо другі штогадовы фестываль5

У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА2

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла3

Кадастравае агенцтва паведаміла пра «гістарычную здзелку з нерухомасцю»4

Пачаўшы эканоміць святло, народ у адзіным парыве стаў на лыжы ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні8

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць