Цана на нафту маркі Brent упершыню за год перавысіла адзнаку ў $53 за бараль, паведамляюць інфармагенцтвы.
Кошт снежаньскіх ф'ючарсаў на нафту маркі Brent падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане перавысіў $53 за барэль.
Каціроўкі нафты растуць на фоне заяў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на Сусветным энергетычным кангрэсе ў Стамбуле. Гаворка ідзе пра тое, што Расія гатовая далучыцца да рашэння АПЕК па абмежаванні здабычы нафты. Прэзідэнт Расіі падтрымаў нядаўнюю ініцыятыву АПЕК па фіксацыі лімітаў на здабычу і выказаў надзею, што на пасяджэнні АПЕК у лістападзе «гэтая ідэя ўвасобіцца ў канкрэтныя дамоўленасці».
Каментары