Свет22

Стала вядома, на якім месцы сядзеў пасажыр, які адзіны ацалеў у катастрофе самалёта ў Індыі

У сеціве разыходзіцца відэа з, верагодна, адзіным пасажырам, які выжыў у авіякатастрофе самалёта Boeing у Індыі. Усяго загінулых не менш за 250, але можа быць і куды больш, паколькі самалёт упаў у жылым раёне.

Вішваш Кумар Рамеш

40-гадовы грамадзянін Вялікабрытаніі Вішваш Кумар Рамеш, які быў знойдзены на месцы разбору абломкаў Boeing 787-8 Dreamliner, расказаў выданню Hindustan Times, што праз трыццаць секунд пасля ўзлёту ён пачуў «гучны шум», а «затым самалёт разбіўся».

«Калі я ўстаў, вакол мяне былі целы. Я спалохаўся. Я ўстаў і пабег. Вакол мяне былі абломкі самалёта. Хтосьці схапіў мяне, пасадзіў у машыну хуткай дапамогі і адвёз у бальніцу».

Вішваш Кумар Рамеш сядзеў у пярэдняй частцы самалёта, на месцы 11A.

Дакладныя звесткі пра колькасць ахвяр падчас крушэння самалёта цяпер высвятляюцца. Начальнік мясцовай паліцыі заявіў, што на месцы авіякатастрофы знайшлі ўжо 204 целы. Аднак у цяперашні час невядома, ці былі ўсе 204 чалавекі ў самалёце ці некаторыя з іх былі на зямлі, калі самалёт разбіўся.

Камісар паліцыі горада Ахмедабад гаворыць, што паколькі самалёт разбіўся ў жылым раёне, «некаторыя мясцовыя жыхары таксама маглі загінуць».

У Федэрацыі медыцынскіх асацыяцый Індыі (FAIMA) паведамілі, што прыкладна 50-60 студэнтаў-медыкаў даставілі ў бальніцу пасля таго, як самалёт упаў на бальнічны інтэрнат. Асацыяцыя паведамляе, што пяцёра студэнтаў прапалі без вестак, і прынамсі двое знаходзяцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Таксама прапалі без вестак сваякі некаторых лекараў.

Месца падзення самалёта Air India ў жылым раёне недалёка ад аэрапорта Ахмедабада 12 чэрвеня 2025 года. Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

Паводле звестак Air India, на борце самалёта знаходзіліся 242 пасажыры і члены экіпажа (10 бортправаднікоў і 2 пілоты). Сярод пасажыраў ужо ўстаноўленыя імёны 169 грамадзян Індыі, 53 грамадзян Вялікабрытаніі, 1 грамадзяніна Канады і 7 грамадзян Партугаліі.

Выданне Business Insider піша, што самалёт, зарэгістраваны як VT-ANB, упершыню быў перададзены Air India ў студзені 2014 года. Гэтае здарэнне, падобна, стала першай такой катастрофай для Boeing 787, які традыцыйна адносілі да аднаго з самых бяспечных пасажырскіх самалётаў.

Каментары2

  • Iмя
    13.06.2025
    Это скорее исключение, подтверждающее правило: по статистике чаще выживают пассажиры, находящиеся в хвосте самолета – даже при ударе хвостом о землю, не говоря о скольжении пузом или ударе носом.
  • Прозвішча
    13.06.2025
    Iмя, может и исключение, только вот как оно в данном случае подтверждает правило - не понимаю. Ведь никто из находящихся в хвосте не выжил. Видимо, всё-таки хвосты бывают разные.

Цяпер чытаюць

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт6

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі17

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года9

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт6

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць