Эканоміка

Падаткавікі паведамілі, на якія тавары будуць уводзіць маркіроўку

У Беларусі плануюць увесці ідэнтыфікацыйную маркіроўку для шэрагу новых тавараў. Пра гэта паведаміў падчас брыфінгу намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч.

Фота ілюстрацыйнае

Ужо з 1 кастрычніка 2025 года маркіроўцы будуць падлягаць безалкагольныя напоі, сокі, мабільныя тэлефоны і ноўтбукі. Таксама разглядаецца магчымасць уключэння ў гэты пералік ікры асятра і ласося, рыбных кансерваў у бляшанках. Гэтая ініцыятыва пакуль у стадыі распрацоўкі, але плануецца, што яна таксама можа набыць моц з 1 кастрычніка.

З 1 красавіка 2026 года МНС прапануе пашырыць маркіроўку на частку тавараў лёгкай прамысловасці. Улады адзначаюць, што на беларускі рынак трапляе шмат прадукцыі без належнага тэхнічнага кантролю і без выплаты падаткаў і пошлін. Каб абараніць мясцовых вытворцаў і стварыць роўныя ўмовы канкурэнцыі, плануецца маркіроўка:

  • тавараў лёгкай прамысловасці;
  • веласіпедаў;
  • пральных сродкаў;
  • маторных аліў і аўтамабільных тэхнічных вадкасцяў;
  • парфумерыі і бытавой хіміі;
  • вадкасцяў для электронных сістэм курэння;
  • нікацінзмяшчальнай прадукцыі без тытуню;
  • электронных прылад для курэння і сістэм для спажывання тытуню.

Частка гэтых тавараў ужо цяпер маркіруецца спецыяльнымі кантрольнымі знакамі, але плануецца пераход на новыя ідэнтыфікацыйныя сродкі.

Акрамя таго, абмяркоўваецца ўвядзенне маркіроўкі для раслінных алеяў, кармоў для непрадукцыйных жывёл і мыла.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Не думайце, што гэта капейкі!3

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць