Грамадства2424

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

«Я памятаю, як усё разляцелася: «Галыгін падтрымаў». Гэта ўсё дыяметральна супрацьлеглае», — запэўніў комік у інтэрв'ю міністру інфармацыі Марату Маркаву.

Вадзім Галыгін Вадим Галыгин Vadim Galygin
Вадзім Галыгін. Скрын відэа: ont_by / YouTube

Былы рэзідэнт Comedy Club, ураджэнец Барысава Вадзім Галыгін на сваёй старонцы ў інстаграме 16 жніўня 2020 года апублікаваў зварот наступнага зместу:

«Хацеў бы выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю з нагоды падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне. Перадусім хацеў бы звярнуцца да прадстаўнікоў сілавых структур як афіцэр, як чалавек, які прымаў прысягу: калі ласка, спыніце кровапраліцце, спыніце гвалт над уласным народам.

Далей. Як чалавек публічны, хачу звярнуцца да прадстаўнікоў улады. Прапаную стварыць грамадскі камітэт, які б ад народу вёў перамовы з прадстаўнікамі ўлады, з прадстаўнікамі сілавых структур, і быў, адпаведна Канстытуцыі, надзелены паўнамоцтвамі для рашэння гэтых пытанняў.

Як чалавек, які мае вялікую колькасць сяброў па ўсім свеце, хачу звярнуцца да вас, мае сябры. На сёння ў Беларусі няма левых, няма правых. Няма прарасійскіх. Няма празаходнііх. Ёсць адзін адзіны народ — народ Беларусі, які патрабуе аднавіць справядлівасць і спыніць кровапраліцце».

Амаль праз пяць гадоў, 12 чэрвеня 2025 года, Галыгіну давялося апраўдвацца ў праграме міністра інфармацыі Марата Маркава «Нічога асабістага».

«У 2020-м усё было няправільна зразумета ці [былі] перакручаны факты. Я памятаю, як усё разляцелася: «Галыгін падтрымаў». Гэта ўсё дыяметральна супрацьлеглае», — спрабаваў запэўніць былы рэзідэнт Comedy Club.

«Вадзім, Галыгін не падтрымаў?», — падкалоў Маркаў.

«Я бачыў прыкметы ўсяго таго, што называецца «вялікай сур'ёзна падрыхтаванай правакацыяй». Магло шугануць так, што мала б нікому не здалося, (…) як сухая трава. Мой асноўны пасыл быў у тым, каб не пралілася кроў нашага народа. (…) Каб усе супакоіліся», —

запэўніў Галыгін і дадаў:

«У далейшым, дарэчы, практычна маімі ж словамі выступілі прадстаўнікі сілавых ведамстваў і гэтак далей».

Па словах коміка, яго выступленне ў жніўні 2020-м «не было ніякім стэндапам». Ён «выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю не для нейкіх там СМІ».

Аднак Маркаву гэтага не хапіла. Ён нагадаў субяседніку, што загаловак «Галыгін падтрымаў пратэсты» «падхапілі ўсе, пачынаючы ад нашых медыяпадобных рэсурсаў, як зараз іх называюць, так і расійскія рэсурсы, украінскія».

Прапагандыст пацікавіўся ў коміка, ці паступіў бы ён цяпер так, як тады.

«Я, можа быць, па-іншаму перафразіраваў. То-бок у мяне адзінае, аб чым я заклапочаны, што гэта ўсё было зразумела няправільна», — адказаў Галыгін і зноў патлумачыў, што ведае, як праз інтэрнэт спрабуюць «разгойдваць маладыя розумы» і таму яго «асноўны пасыл быў для таго, каб ніхто не павёўся на правакацыю».

«Так, я не паліттэхнолаг ніякі, я не мог і не маю права звяртацца да кагосьці чагосьці, я гэта, як кажуць, зрабіў як мог. «Супакойцеся ўсе». Магчыма, камусьці гэта ў галаву і пайшло. Якой-небудзь маме, якая сказала: «Сынок, не рабі гэтага, пасядзі дома, нікуды не хадзі» і гэтак далей».

Апраўдваючыся, Галыгін сцвярджае, што не бачыў працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Бо больш за 25 гадоў жыве ў Расіі, а ў Беларусь прыязджае «дапамагчы маме, і так далей, і так далей». «Я гэтых працэсаў як бы не ведаў і не заўважаў», — падкрэсліў комік.

Каментары24

  • Румын
    12.06.2025
    Да чаго ўжо тут... Звычайная "пустышка"
  • Хопіць хлусні!
    12.06.2025
    Што гэта за хлусня зноў? Хто яго прымусіў? Вы глядзелі гэтае шоў?
    Ён уласна прыйшоў да гэтага прыстасаванца і адмыслова самастойна паказаў, што ў яго нічога мужчынскага няма. Гэта пярэварацень-халуй.
  • Ракетчык
    12.06.2025
    Гэта не самае ганебнае. Як смешна было глядзець, калі Галыгін пачаў з сур'ёзным тварам разважаць пра Венідыктава і пра тое, на якія грошы і гранты існавала "Эхо Москвы". Рагатаў, як ніколі з яго жартаў.

    Лепш маўкліва сядзець, чым так сабе зняважыць, Вадзім.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры8

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры8

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць