Грамадства11

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода

Сярод выкладчыкаў — выдатныя беларускія навукоўцы і інтэлектуалы. Праграма ўключае вывучэнне Digital History, штучнага інтэлекту і Big Data для аналізу крыніц, што адкрывае перад выпускнікамі шырокія кар’ерныя перспектывы. І атмасфера поўнай акадэмічнай свабоды.

Ілюстрацыйнае фота: навучальны працэс у ЕГУ

Чаму варта выбраць праграму «Гісторыя» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта?

  • Міжнароднае акадэмічнае асяроддзе — навучанне праходзіць у мультыкультурным адукацыйным асяроддзі, што спрыяе развіццю глабальнага мыслення.
  • Унікальны навучальны план з практычнай накіраванасцю — праграма спалучае тэарэтычнае вывучэнне гісторыі з практычнымі даследаваннямі, працай з архівамі, крыніцамі і лічбавымі тэхналогіямі.
  • Глабальныя перспектывы — студэнты атрымліваюць магчымасць навучацца ў вядучых спецыялістаў, праходзіць сумесныя курсы з універсітэтамі Еўропы і ЗША, уключаючы Бард-каледж, Прынстанскі ўніверсітэт, Інстытут гісторыі Літвы, а таксама ўдзельнічаць у акадэмічных абменах Erasmus+ і OSUN, што значна пашырае іх прафесійныя гарызонты.
  • Развіццё крытычнага мыслення і даследчых кампетэнцый — студэнты вучацца аналізаваць, аргументаваць і прэзентаваць вынікі.
  • Падрыхтоўка да навуковай і прафесійнай кар’еры.
  • Паступовая моўная адаптацыя і асваенне моў — навучанне пачынаецца на беларускай мове з інтэнсіўным вывучэннем англійскай. Студэнты могуць фармаваць індывідуальную адукацыйную траекторыю, уключаючы вывучэнне нямецкай, літоўскай і польскай моў.

Задумка адкрыцця такой праграмы з’явілася ў шэрагу аднадумцаў, апантаных гістарычнымі даследаваннямі людзей, з’явілася магчымасць адкрыць гістарычны факультэт сваёй мары. Галоўнае ў любым універсітэце і ў навучанні ў прынцыпе — гэта выкладчыкі. На праграме па гісторыі ЕГУ працуюць толькі апантаныя сваёй справай людзі. Разам знайшлі цудоўных замежных партнёраў.

Кар’ерныя перспектывы з дыпломам па спецыяльнасці «Гісторыя» ЕГУ

Выпускнікі праграмы «Гісторыя» атрымліваюць глыбокія веды ў галіне гістарычных даследаванняў, аналізу крыніц і крытычнага мыслення, што робіць іх запатрабаванымі спецыялістамі ў акадэмічным асяроддзі, культуры, медыя і сферы публічнай гісторыі.

Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:

  • Даследчыкам, навукоўцам — удзел у навуковых праектах, правядзенне гістарычных даследаванняў.
  • Гістарычным кансультантам у ІТ, кіно і відэагульнях — стварэнне дакладнага гістарычнага кантэнту.
  • Спецыялістам па Digital History — прымяненне лічбавых тэхналогій, Big Data і штучнага інтэлекту для аналізу даных.
  • Журналістам, медыяпрадзюсарам — праца ў СМІ, у тым ліку і менеджарская.
  • Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягнуць навучанне ў магістратурах Еўропы і ЗША па напрамках гісторыі, культурнай спадчыны, публічнай гісторыі і Digital History.
  • Экспертам па публічнай гісторыі — аналіз гістарычнай палітыкі, удзел у дыскусіях і праектах па захаванні спадчыны.
  • Супрацоўнікам архіваў, музеяў, бібліятэк — даследчая праца, стварэнне выстаў і адукацыйных праграм.
  • Распрацоўшчыкам гістарычных турыстычных праграм — стварэнне маршрутаў, экскурсій і адукацыйных праектаў.
  • Экспертам па гісторыі бізнесу і карпаратыўнай гісторыі — аналіз даных.

Умовы паступлення на праграму «Гісторыя»

Залічэнне на праграму «Гісторыя» ажыццяўляецца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя.

  • Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
  • Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.

Увесь працэс — анлайн

Асноўная зручнасць — усе дакументы можна падаць дыстанцыйна. Каб стаць студэнтам, не трэба ехаць у Літву, таму віза на этапе паступлення не патрабуецца. Пасля залічэння ўніверсітэт сам дапамагае студэнтам з атрыманнем візы, а пасля і віду на жыхарства ў Літве. 

Апастыль на дакументы таксама не патрэбны — дастаткова сканаў атэстата і вынікаў ЦТ. 

Прыём анкет працягнецца да 27 ліпеня, але ва ўніверсітэце заклікаюць не цягнуць — чым раней вы падасцё дакументы, тым хутчэй атрымаеце адказ.

Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта, а таксама звязаўшыся з прадстаўнікамі ўстановы па тэлефоне +370-644-96-317 (Viber, Telegram, WhatsApp).

Галоўны корпус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта месціцца ў будынку былога кляштара аўгусцінцаў у старым горадзе Вільні

Міжнародныя абмены ў ЕГУ

  • ЕГУ інтэграваны ў еўрапейскую адукацыйную прастору, таму тут не проста працуе праграма абменаў Erasmus, а нават вельмі рэкамендуецца карыстацца яе магчымасцямі, як выкладчыкам, так і студэнтам. І сюды ўвесь час прыязджаюць студэнты і выкладчыкі з іншых краін.
  • Акрамя навучання па абмене ў іншых еўрапейскіх краінах, некалькі студэнтаў ЕГУ вучыліся па паўгода ў Бард-каледжы ў ЗША, у Японіі. Можна паехаць за мяжу і на практыку, стажыроўку.
  • У ЕГУ таксама праходзіць значная колькасць навуковых мрапрыемстваў, куды запрашаюцца спецыялісты са ўсяго свету, студэнты ЕГУ тут маюць магчымасць камунікаваць з імі.
  • У ЕГУ заўсёды ёсць тыя, хто прыехаў па стыпендыях даследчыцкіх грантах, яны чытаюць адкрытыя лекцыі, праводзяць заняткі для студэнтаў. Акрамя таго, шмат хто з выкладчыкаў — а гэта найлепшыя беларускія навукоўцы — падключаюць студэнтаў да сваіх навуковых праектаў і мерапрыемстваў. Скажам, пару тыдняў таму гісторыкі мелі магчымасць паслухаць лекцыю і задаць свае пытанні вядомаму гісторыку Кейт Браўн з Мічыганскага тэхналагічнага інстытута.
  • Вялікая складовая практычных заняткаў — выязныя курсы ва ўстановы-партнёры (Гданьск, палявая практыка на Падляшшы) і правядзенне семінараў і даследаванняў тут (Вільня — архівы і бібліятэкі, дый сам горад). Сумесныя курсы з партнёрскімі ўстановамі (Сусветная гісторыя — Прынстанскі універсітэт), курсы OSUN.
  • Студэнты, з якімі вы будзеце камунікаваць падчас заняткаў, не толькі паходзяць з розных краін, але і маюць розны бэкграўнд, іншую, чым у вас, оптыку. Вы будзеце не толькі вывучаць сусветную гісторыю, але і спазнаваць іншыя краіны і культуры.
  • Студэнты ЕГУ ездзяць у Парыж, Фларэнцыю, Афіны, Аснабрук і г.д.
  • Два першыя гады — навучанне на беларускай мове з вывучэннем ангельскай, з 3-га курса — на ангельскай мове і дадаецца вывучэнне акадэмічнай ангельскай мовы, з тым, каб выпускнікі маглі не толькі ехаць па праграмах абмену Erasmus ці OSUN Network (Bard College ЗША), але і мелі годную мову для паступлення ў магістратуры Еўропы і ЗША.

Кім я буду, калі скончу «Гісторыю» ЕГУ?

У прынцыпе, ЕГУ ставіць сабе за мэту падрыхтоўку выпускнікоў якія ўмеюць адаптавацца да зменлівых патрэбаў рынку працы. Вы атрымаеце выдатную гуманітарную адукацыю. Будзеце ведаць розныя мовы, будзеце ўмець збіраць і аналізаваць матэрыял, арыентавацца ў сучасным свеце і навуцы, будзеце мець вопыт міжнароднай камунікацыі. 

З такім багажом вы будзеце запатрабаваныя на рынку працы і будзеце мець магчымасць працаваць у вялікім коле бізнэсу, навукі, арганізацый і структур.

Больш падрабязна глядзі тут:

https://be.ehu.lt/studies/historyja/

Каментары1

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій5

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій5

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць