Меркаванні2222

Зварот Навумчыка ў МЗС Беларусі перахапілі тэлефонныя махляры

Піша Сяргей Навумчык.

У суботу 22 кастрычніка я патэлефанаваў з Прагі ў Міністэрства замежных спраў Беларусі па камэнтар адносна інцыдэнту з самалётам «Белавія» (які вярнулі ў Кіеў з пагрозай ўзьняць зьнішчальнікі). Тэлефанаваў па нумарах, якія былі пазначаныя на сайце МЗС («гарачая лінія», прыёмная міністра) і па якіх, як меркаваў, мусіў нехта дзяжурыць у выходны дзень.

— Добры дзень, гэта Міністэрства замежных спраў Беларусі?

— Да, уже зову главного адмнистратора, — адказаў мужчынскі голас з каўкаскім акцэнтам.

Што на пытаньне па-беларуску ў беларускай дзяржаўнай установе адказалі не на дзяржаўнай беларускай мове — непрыемна, але, на жаль, ня дзіўна (хаця ў амбасадзе Беларусі ў Празе са мной гаварылі па-беларуску). Крыху нечаканым быў каўказкі акцэнт — але ж ў Беларусі жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасьцяў, ніхто не забараняе, напрыклад, этнічнаму грузіну скончыць факультэт міжнародных зносінаў і ўладкавацца ў МЗС (праўда, мяркуючы па голасе, таварыш мусіў бы атрымаць дыплём яшчэ ў часы Андрэя Андрэевіча Грамыкі). Але — які «галоўны адміністратар» можа быць у МЗС? Зьнешнепалітычнае ведамства — не рэстаран і не гатэль.

— Прабачце, не зразумеў? — перапытваюся.

— Сейчас главный администратор подойдёт и поговорит по этому вопросу. Вот, я вижу, он идёт. Подождите минуту. Или две.

І тут я ўсё зразумеў: у чарговы раз патрапіў на тэлефонных махляроў.

Зрабіў яшчэ адно тэлефанаваньне ў МЗС, гэтым разам трубку ўзьняла жанчына.

— Людзьміла Іванаўна? — называю першае імя, якое прыйшло ў галаву.

— Нет, это её соседка, а Людмила Ивановна выбежала на пару минут, подождите, не выключайте телефон!

Першы раз на махляроў падчас тэлефанаваньня ў Беларусь я патрапіў летась, калі званіў родным: адказала незнаёмая жанчына і папрасіла пачакаць, чакаў я хвілінаў 15 — і безвынікова. Пазьней прыйшоў салідны рахунак.

У тыя ж дні мая калега тэлефанавала з Прагі ў Менск Шушкевічу — і на просьбу «паклікаць Станіслава Станіслававіча» ёй адказалі — «Сейчас я позову Станислава». Зьдзіўленая такой фамільярнасьцю да экс-кіраўніка дзяржавы з вуснаў маладога, мяркуючы па голасе, чалавека — яна таксама чакала чвэрць гадзіны. Ясна, што дарма.

Аднойчы, тэлефануючы ў літоўскую амбасаду ў Менску, на маё прывітаньне «Лаба дзена» («Добры дзень») — я пачуў у адказ «Подождите, Лабадена скоро подойдёт!».

Выглядае, што ўжо каторы месяц міжнародныя тэлефанаваньні ў Менск пераключаюцца на нейкіх апэратараў, мэта якіх — як мага даўжэй патрымаць вас на лініі («Подождите!»), бо за кожную хвіліну ім (ці іх гаспадарам) пойдуць грошы, шматкроць большыя, чым звычайны тарыф. За ваш кошт, зразумела. Прычым апэратары-махляры абсалютна не разумеюць беларускай мовы.

Калі я распавёў пра выпадкі ў фэйсбуку, мне напісала знаёмая беларуска з Аўстраліі — яна ўвогуле патрапіла ў драматычную сытуацыю: тэлефанавала ў Беларусь цяжка хворай маці, якая заўсёды трымае тэлефон побач, а тут раптам адказала невядомая жанчына, нічога не патлумачыла, толькі сказала — «Ждите!» — і мая знаёмая доўга чакала, і можна толькі ўявіць, што адчувала яна ў тыя доўгія хвіліны невядомасьці. Значыць, махлярамі перахопліваюцца тэлефанаваньні ў Беларусь ня толькі з Чэхіі — але і зь іншых краінаў.

А да МЗС я ўрэшце датэлефанаваўся — пагутарыў зь дзяжурным па міністэрству Сяргеем Юрковым. Заява беларускага зьнешнепалітычнага ведамства была адэкватнай сытуацыі, якая утварылася ў небе паміж Кіевам і Менскам.

Паводле штампаў журналістыкі, мне варта было б далей напісаць фразу — «Хай і міністэрства сувязі адэкватна зрэагуе на махляроў паміж Менскам і Прагай (Сіднеем, Рымам, Варшавай)».

Але — магчыма, сапраўды зрэагуе?

Каментары22

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць