Навука і тэхналогіі

Кроў на парашутах: у Афрыцы дроны будуць дастаўляць замовы на станцыі пералівання

У Руандзе запусцілі нацыянальную сістэму дастаўкі крыві пры дапамозе дронаў. Беспілотнікі, спраектаваныя каліфарнійскім стартапам Zipline, пачнуць перасылаць кроў да 21 станцыі пералівання ў Заходняй Руандзе, дзе дарогі і медыцынская інфраструктура жадаюць лепшага. Урад Руанды будзе плаціць амерыканскай кампаніі за кожную дастаўку. Таму можна лічыць, што гэта першая ў свеце рэгулярная беспілотная камерцыйная служба дастаўкі, паведамляе BBC.

Zipline і руандыйскі ўрад анансавалі пачатак супрацоўніцтва яшчэ на пачатку года. Некалькі месяцаў яны патрацілі на тэставанне сістэмы ў рэгіёне Муганга.

flyzipline.com

Служба дастаўкі складаецца з 15 дронаў Zips, якія могуць лятаць на адлегласць да 150 кіламетраў у два бакі і пераносіць да 1,5 кілаграма крыві. Шпіталі могуць замаўляць кроў праз тэкставыя паведамленні, і ўжо праз 15 хвілін яна спусціцца з дрона на парашуце.

flyzipline.com

Тэхналогіі дастаўкі дронамі актыўна развіваюцца ў ЗША, але іх укараненне тармозіцца тым, што ўлады не паспелі распрацаваць заканадаўства, якое рэгулявала б гэтую новую сферу. Руанда вырашыла скарыстацца сітуацыяй, адаптавала законы і запрасіла да сябе амерыканскія стартапы, якія займаюцца вытворчасцю дронаў. Да 2020 года Руанда плануе пабудаваць спецыяльны аэрапорт для дронаў.

Zipline сцвярджае, што сабекошт кожнай перасылкі крыві дронам прыкладна адпавядае кошту аўтамабільнай перасылкі, але дрон дазваляе значна ашчадзіць час, што крытычна важна пры дастаўцы крыві.

На сёння дастаўка крыві можа ажыццяўляцца на тэрыторыі плошчай 18 тысяч квадратных кіламетраў, на якой жыве каля 7 мільёнаў руандыйцаў. Налета Zipline плануе ажыццяўляць дастаўку крыві і ва Усходнюю Руанду. Таксама амерыканскі стартап супрацоўнічае з фондамі Біла Гейтса, каб у будучым сістэма дронаў магла, акрамя крыві, дастаўляць вакцыны і іншыя медыкаменты.

«Не думайце, што мы збіраемся з дапамогай дронаў дастаўляць толькі кроў. Гэта было б гэтак жа абсурдна, як будаваць у Руандзе аўтамагістралі, на якіх маглі б ездзіць толькі ружовыя аўтамабілі. Канечне, гэтую інфраструктуру ў будучыні можна будзе выкарыстоўваць для розных рэчаў, некаторыя з якіх мы можам прадказаць, а некаторыя — не», — адзначыў кіраўнік Zipline Келер Рынаўда (Keller Rinaudo).

У 2017 годзе амерыканскі стартап пачне дасылаць кроў і медыкаменты ў аддаленыя і вясковыя раёны штатаў Мэрыленд, Нявада і Вашынгтон. Амерыканскія кампаніі Matternet і Flirtey таксама плануюць запусціць падобную службу дастаўкі крыві і медыкаментаў дронамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць