Грамадства3939

Ярмошына: Я камплексавала, што маё дзявочае прозвішча занадта ўкраінскае

Частка інтэрв'ю старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай парталу Навіны.by была прысвечаная яе асабістаму жыццю.

— Лідзія Міхайлаўна, у вашых інтэрв'ю, матэрыялах пра вас, праскоквалі фразы і адрывістая інфармацыя пра вашых былых мужоў. Можа быць, раскажаце пра іх і прычыны разводу?

— Я не хачу нічога распавядаць пра іх, таму што яны абсалютна чужыя людзі для мяне. Я цалкам пра іх забыла, выкрасліла з памяці і жыцця.

Чаму развялася? Ды таму што няўдала выходзіла замуж. Вось і ўсё. Гэта былі не мае людзі. Самае цікавае, што я ведала гэта з самага пачатку. Думала, што з часам згладзіцца. Нічога падобнага. Зараз я выдатна разумею, што ў жыцці ніколі нічога не згладжваецца. Горш можа стаць, а лепш — ніколі. Калі нейкія недахопы раздражняюць цябе з самага пачатку, то яны нікуды не знікнуць, а толькі набудуць больш выразны характар.

Што да першага мужа, ад якога я нарадзіла сына, то галоўная прычына разводу — яго злоўжыванне спіртнымі напоямі. На жаль, муж піў. Ён п'е і цяпер. Дзіўна, але ён яшчэ жывы. Што да другога мужа, гэта чалавек, скажам так, не майго статусу. Я не маю на ўвазе кар'ерны статус, я кажу пра духоўны статус. Нічога чорнага і бруднага у нас не было. Мы разышліся мірна, ціха, без усялякіх скандалаў. Гэта было лагічнае расстанне.

— У вас пярсцёнак на безыменным пальцы правай рукі.

— Гэта нічога не азначае. Ён проста па памеры падыходзіць для гэтага пальца.

— Чаму вы захавалі прозвішча першага мужа і засталіся Ярмошынай, а не вярнулі дзявочае?

— Галоўная прычына — сын ужо быў пад гэтым прозвішчам. Другая — скажу шчыра, я не любіла сваю дзявочае прозвішча — Гаркавенка, яно нейкая занадта ўкраінскае, яго пастаянна перакручвалі і праз гэта я камплексавала ў дзяцінстве.

Чытайце таксама: Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай

Каментары39

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

У Светлагорскім раёне мужчына трапіў пад крыміналку за жаданне бачыць з дома раку8

Падчас пажару ў Століне пацярпелі 7 дзяцей

Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня11

Агент, які зламаў сістэму. Гісторыя жыцця і перамогі Леха Валэнсы29

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ11

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў23

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць