Здарэнні1313

«Бачу, як жонка і Сяргей голыя ідуць» — падрабязнасці трайнога забойства пад Смаргонню

Працягваецца працэс па справе аб трайным забойстве ў вёсцы Солы Смаргонскага раёна. 6 снежня паказанні ў судзе даў абвінавачваны Уладзімір Трыфанаў.

Трагедыя, нагадаем, здарылася ў ноч з 11 на 12 чэрвеня 2016 года. Паводле слоў падсуднага, напярэдадні ён пасварыўся са сваёй жонкай Аляксандрай. Яго не задавальняла, што яна прынадзілася да спіртнога.

«Я забараняў ёй мець зносіны з суседкай Ірынай. Там уся сям'я піла. Але яна мяне не слухала», — заявіў абвінавачваны ў судзе.

Паводле слоў Аляксандры, у той дзень яна пайшла да суседкі, каб «зняць стрэс». Там кампаніяй выпівалі — сама Аляксандра, сяброўка Ірына, яе сужыцель Леанід і сын апошняга Сяргей. Трыфанаў паўгадзіны стаяў пад акном, назіраў за ўсім праз акно.

«Убачыў, як жонка садзіцца на калені да гэтага Сяргея, пачынае яго цалаваць, — успамінае Уладзімір. — Ну, думаю, пачакай, я табе пакажу дома. Не хацеў пры ўсіх разбірацца. Тым больш, пачуў, як Сяргей сказаў, маўляў, усё выпілі, пара разыходзіцца».

Абвінавачваны кажа, што накіраваўся дадому, але потым вярнуўся. «Вырашыў праверыць, што ў іх там, чаму яна не ідзе. Зноў пайшоў да суседскага дома. У пакоі, дзе яны выпівалі, святла не было. Зазірнуў у іншае акно. Бачу, як жонка і Сяргей голыя ідуць, укладваюцца на канапу. Ну, я і забег у дом, — растлумачыў ён і ўдакладніў: з сабой у яго быў нож — чуў, што Сяргей быў раней судзімы (чатыры разы), таму вырашыў «падстрахавацца». Я сарваў з іх коўдру. Жонку адштурхнуў. Сяргей кінуўся ў мой бок. Я стукнуў яго нажом. Не памятаю, колькі разоў. Больш, чым адзін. У мяне ўсё памутнела ў галаве. Сяргей ўпаў на зямлю. Аляксандра закрычала. Я сказаў ёй, каб яна заткнулася. Потым за спінай адчуў, што нехта стаіць, за руку мяне трымае. Азірнуўся і яго ўдарыў. Гэта Лёня аказаўся, бацька Сяргея. Потым аднекуль Ірына гэтая паўстала, яе я таксама ўдарыў. Біў нажом на аўтамаце. Я ўжо нічога не разумеў. Было цёмна, святло ў пакоі не гарэла».

Пасля гэтага Уладзімір загадаў жонцы апрануцца і ісці разам з ім дадому. Ёй удалося ўцячы да сястры, якая выклікала міліцыю.

Вярнуўшыся дадому, абвінавачваны жонку не знайшоў, пачаў піць гарэлку. Экспертыза паказала ў крыві 2,8 праміле алкаголю.

«Хавацца я не збіраўся, — заявіў ён. — Паціху стаў ўсведамляць, што нарабіў, але было ўжо позна. Сядзеў дома і чакаў міліцыю. Праз паўгадзіны мяне затрымалі».

Віну ён прызнае часткова: «Тое, што я іх забіў, — гэта факт. Але я не згодны, што зрабіў гэта наўмысна. Ніякага намеру ў мяне не было. Я сябе не кантраляваў».

Таксама ў судзе дапыталі пацярпелых. Стала вядома, што ўсе, хто загінуў, злоўжывалі алкаголем. Сужыцелі Ірына і Леанід нідзе пастаянна не працавалі, былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Сяргей, з якім жонка Трыфанава яму здраджвала, працаваў у Ашмянах, раней быў чатыры разы судзімы. Пасля смерці ў яго нарадзілася трэцяе дзіця. З жонкай ён быў разведзены, але падтрымліваў блізкія адносіны. На момант трагедыі яна была цяжарная.

Дачка загінуўшай Ірыны заявіла, што не будзе падаваць іск на пакрыццё шкоды. «Маё меркаванне, што гэты чалавек не павінен больш выйсці на свабоду, раз учыніў такое», — адзначыла яна.

Дачка Леаніда, яна ж сястра Сяргея, пакуль не вызначылася з сумай спагнання.

Жонка Трыфанава не мае прэтэнзій да мужа — яна адмовілася пісаць на яго заяву за тое, што ён пагражаў яе забіць.

Калі віна падсуднага будзе даказаная, яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа8

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі10

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»14

«Спала і прачнулася на абломках унізе». Гісторыя дзяўчыны, якая падчас атакі Расіі на Кіеў выпала з 9-га паверха і выжыла

Белы дом пераўтвараецца ў казачны палац: Трамп будуе бальную залу за 200 мільёнаў даляраў7

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне5

Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна5

Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА3

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць