Афіша

Новыя кнігі Бахарэвіча і Цімафеевай у кнігарні Логвінаў — 19 снежня

Тэатр ценяў у вершах і прозе. Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» і новага зборніка вершаў Юлі Цімафеевай «Цырк». Гасьцямі імпрэзы, акрамя аўтараў:

паэт Андрэй Хадановіч, выдавец Зміцер Колас, рэдактарка і перакладчыца Алена Пятровіч, паэт і музыка Уладзь Лянкевіч, пісьменнік, мастак і выдавец Адам Глобус, філосаф Валянцін Акудовіч.

19 снежня ў кнігарні ЛогвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак — 19.00. Уваход вольны.

***

Крыху пра кнігі. «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» — такую назву мае кніга Альгерда Бахарэвіча, прысвечаная францускай сталіцы. Пад адной вокладкай: эсэ пра сляды белліту на парыжскіх вуліцах, разважанні пра беларуска-францускія культурныя пустоты, апавяданне пра магілу Нестара Махно і шмат іншага: фікшн і нон-фікшн, міфы і праўда, наш Парыж — і іхні Менск…

«Цырк» — другі зборнік вершаў Юлі Цімафеевай: старыя і новыя тэксты, у якіх сплялося ўсё тое балючае, асабістае, грамадзкае і прыватнае, бачнае і непрыкметнае, што хвалявала аўтарку цягам апошніх гадоў. На арэне ўнутранага цырку Юля Цімафеева працягвае назіраць за дрэсіроўшчыцай-мовай і яе ўладай над чалавекам, за клаўнадай беларускай сучаснасці, за акрабатыкай цялеснага і паэтычнага ў сабе.

Абедзьве кнігі напісаныя сёлета, пераважна ў Парыжы, дзе аўтар і аўтарка працавалі ў культурным цэнтры Centre International de Recollettes.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць