Усяго патроху

1 жніўня — зацьменьне Сонца

Над Беларусьсю гэтая зьява будзе назірацца часткова — гэтым разам Месяц «схавае» ад нас у сярэднім каля 43% Сонца. Найцямней у гэты дзень будзе на Віцебшчыне — тут цёмная зона складзе каля 49%.

Над Беларусьсю гэтая зьява будзе назірацца часткова — гэтым разам Месяц «схавае» ад нас у сярэднім каля 43% Сонца. Найцямней у гэты дзень будзе на Віцебшчыне — тут цёмная зона складзе каля 49%.

Агульная працягласьць сонечнага зацьменьня 1 жніўня 2008 г. складзе 4 з паловай гадзіны. Частковыя фазы пачнуцца ў 8 гадзінаў 4 хвіліны раніцы паводле сусьветнага часу на тэрыторыі Паўночнай Амэрыкі і скончыцца ў 12 гадзінаў 38 хвілінаў у акваторыі Індыйскага акіяну. На тэрыторыі Беларусі гэтая зьява будзе назірацца часткова, у нас сонечнае зацьменьне пачнецца ў 11:51. Гэтым разам Месяц «схавае» ад нас каля 40% Сонца.

Цалкам гэтую зьяву можна будзе назіраць у рэжыме on‑line у Сеціве. Напрыклад, на сайце NASA.

Усім ахвочым паназіраць за гэтай рэдкай зьявай варта памятаць пра небясьпеку, што хавае ў сабе назіраньне за Сонцам неабароненымі вачыма. Асабліва гэта датычыць тых, хто зьбіраецца адсочваць будучае зацьменьне з дапамогай аптычных прыладаў. Каб засьцерагчы вочы ад немінучай траўмы трэба абсталяваць свае біноклі і аб’ектывы фотаапаратаў цёмным сьветлафільтрам. Простым аматарам варта паклапаціцца пра кавалак зацемненага шкла.

Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што зацьменьні Сонца — поўныя, ці частковыя, не ўплываюць на стан здароўя чалавека, а таксама на дзейнасьць радыё‑ і сотавай сувязі.

Першымі сонечнае зацьменьне сёлета пабачаць гарадзенцы. Тут яно пачнецца ў 11:51), дасягне максымуму ў 12:52 і скончыцца ў 13:53. Пры гэтым сонечны дыск схаваецца на 40%.

Берасьце — пачатак у11:54, максымум — 12:53, канец — 13:52, цёмная зона складзе 36%.

Віцебск — пачатак у 11:55, максымум — 13:00, канец — 14:03, цёмная зона — 49%.

Гомель — пачатак у 12:00, максымум —13:04, канец — 14:06, цёмная зона — 44%.

Менск — пачатак у 11:54, максымум —12:57, канец — 13:53, цёмная зона — 44%

Магілёў — пачатак у 11:57, максымум — 13:01, канец — 14:04, цёмная зона — 47%.

Апошні раз жыхары Беларусі маглі назіраць сонечнае зацьменьне 29 сакавіка 2006 г. Яно таксама было частковым (0,6 ад паверхні Сонца) і працягвалася з 13.01 да 15.08. Поўнае сонечнае зацьменьне, якое можна было назіраць і ў нас, адбылася 11 жніўня 1999 году.

СП, паводле s13.ru

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць