Грамадства77

Хуткасны цягнік «Стрыж» пачаў курсаваць паміж Масквой і Берлінам праз Мінск

Першы хуткі цягнік «Стрыж» Масква—Берлін прыбыў учора на станцыю Мінск-Пасажырскі. Яго сустрэлі прадстаўнікі галоўных чыгуначных кампаній Беларусі і Расіі і іспанскай кампаніі Patentes Talgo sl, чые тэхналогіі дазволілі пераадольваць адлегласць паміж дзвюма сталіцамі хутчэй на 4-5 гадзін, піша БелТА

Асаблівасць новага цягніка ў тым, што ён здольны пераходзіць з вузкакалейнай чыгункі на шырокакалейную і назад без змены вагонных цялежак. У 2015 годзе на станцыі «Брэст» была абсталяваная спецыяльная прылада для пропуску такіх цягнікоў тыпу Talgo. Гэта дазволіла скараціць час пераходу на іншую каляіну да 30 хвілін, калі астатнім цягнікам трэба каля 2 гадзін.

Першы «Стрыж» прыбыў на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 20.55 і прабыў на пероне каля 14 хвілін. З галоўнага чыгуначнага вакзала беларускай сталіцы ў Заходнюю Еўропу адправілася 18 пасажыраў.

Цягнік «Стрыж» (Swift) Расійскай чыгункі будзе пераадольваць адлегласць ад Масквы да Берліна за 20 гадзін 14 хвілін. Назад ён дабярэцца да Масквы за 20 гадзін 35 хвілін. Раней на шлях сыходзіла 24 гадзіны 49 хвілін і 25 гадзін 56 хвілін адпаведна. «Стрыж» будзе курсіраваць 2 разы ў тыдзень. З Масквы ён будзе адпраўляцца па суботах і нядзелях у 13.05 і прыбываць на станцыю Берлін Остбанхоф у 07.19 наступных сутак (па мясцовым часе). У шляху руху па Беларусі цягнік будзе рабіць тры прыпынкі: у Оршы (прыбыццё — 18.32), Мінску (прыбыццё — 20.55) і Брэсце (прыбыццё — 00.24).

З Берліна цягнік будзе адпраўляцца па нядзелях і панядзелках у 18.50 (па мясцовым часе). На зваротным шляху ў Брэст ён прыбудзе ў 05.38 наступных сутак, у Мінск — у 9.12, а ў Оршу-у 11.43. На Курскі вакзал Масквы цягнік прыбудзе ў 17.25. Больш падрабязна з раскладам руху цягніка можна азнаёміцца ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на сайце Беларускай чыгункі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць24

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай6

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць