Здарэнні

Жыхара Смаргоні прысудзілі да пажыццёвага зняволення за забойства трох чалавек

Суд Гродзенскай вобласці вынес прысуд па справе аб трайным забойстве на Смаргоншчыне — 35-гадоваму Уладзіміру Трыфанаву прызначылі пажыццёвае зняволенне, паведамляе БелаПАН.

Трагедыя адбылася ў чэрвені. Абвінавачаны заспеў жонку з палюбоўнікам і нанёс яму мноства ўдараў нажом. Той сканаў на месцы. Пасля гэтага Трыфанаў расправіўся з бацькам ахвяры, які прыйшоў на дапамогу сыну. Трэцяй забітай стала сужыцелька бацькі — жанчына знаходзілася ў доме, дзе адбылося злачынства.

Абвінавачаны таксама пагражаў жонцы забойствам, але ёй удалося ўцячы да сястры, адкуль і выклікалі міліцыю.

Усе ўдзельнікі канфлікту знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У абвінавачанага зафіксавалі 2,8 праміле алкаголю ў крыві.

Віну Трыфанаў прызнаў часткова. Ён не адмаўляў, што забіў трох чалавек, але сцвярджаў, што гэта адбылося спантанна, а не было спланавана загадзя.

Абвінавачваны мае права абскардзіць прысуд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць