У Дамаску 28 снежня абстралялі расійскае пасольства ў Сірыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністэрства замежных спраў РФ.
Абстрэлы адбыліся ў 13.00 і 13:19 па мінскім часе. Згадкі пра пацярпелых у паведамленні няма.
«Адна міна, якая, па шчаслівай выпадковасці, не разарвалася, трапіла ва ўнутраны двор комплексу адміністрацыйных будынкаў расійскай дыпмісіі. Другая — у непасрэднай блізкасці ад яе тэрыторыі», — паведамляе МЗС.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары