Здарэнні66

У інтэрнаце БДУІР загінуў студэнт 4-га курса

Раніцай 13 студзеня ў інтэрнаце БДУІР па вуліцы Я. Коласа ў Мінску загінуў студэнт. Як распавялі відавочцы, хлопец выпаў з верхніх паверхаў будынка і загінуў на месцы. Інфармацыю аб здарэнні парталу TUT.BY пацвердзілі ва Упраўленні Следчага камітэта па Мінску.

Па словах студэнтаў, інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 7 гадзін раніцы ў інтэрнаце №1 па вуліцы Я.Коласа. 4-курснік выпаў з акна або балкона верхніх паверхаў будынка, яго цела знайшлі на казырку.

Па словах пастаяльцаў інтэрната, цяпер у корпусе ідзе рамонт, і на некаторых балконах агульнага карыстання часткова дэмантавана агароджа (пакінутыя парэнчы).

Інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ва Упраўленні Следчага камітэта па Мінску.

— Праводзіцца праверка па факце смерці 21-гадовага студэнта БДУІР. Цела маладога чалавека з прыкметамі падзення з вышыні было выяўлена сёння раніцай па вуліцы Я. Коласа ў Мінску. Прызначаныя экспертныя даследаванні, праводзіцца апытанне студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ для ўстанаўлення абставінаў трагедыі, - распавёў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Аляксей Клімовіч.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Антарктыда мае «гравітацыйную дзірку». Што гэта такое і ці нясе пагрозу планеце?

Расійскім вайскоўцам забараняюць карыстацца дзяржаўным месенджарам Max, які навязваюць астатняму грамадству3

Шэсць краін уключна з Украінай запусцяць вытворчасць дронаў-перахопнікаў, якія створаць на мяжы з Расіяй і Беларуссю паветраны мур3

«Баявому генералу» Кубракову на памяць пра расправу 2020 года падарылі кулямёт19

У Мінску аб'явілі пра планы стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але там ужо даўно ідзе будаўніцтва5

«Вы падаеце ўсім нам прыклад». Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў Віктара Хрэніна з 23 лютага22

У мінскім ГЦ, дзе нядаўна закрыўся гіпермаркет, адкрыюць гіпердыскаўнтар

Гіганцкіх чарапах выпусцілі на ціхаакіянскі востраў праз 180 гадоў адсутнасці на ім

Ва ўкраінскім Мікалаеве ў выніку выбуху пацярпелі 7 паліцэйскіх. Гэта другі выпадак пасля Львова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць