Грамадства7474

У школу дазволяць ісці з 5 гадоў, у класах будзе па 30 вучняў

Міністэрства адукацыі агучыла змены, якія плануюць унесці ў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі, паведамляе «СБ - Беларусь сегодня»

Па-першае, просьбы некаторых бацькоў пачулі. У выніку школьнікі змогуць ісці ў першы клас з 5 гадоў. Цяпер у бацькоў нямала нараканняў на тое, што першакласнікам можа стаць толькі той, каму на пачатак навучальнага года ёсць 6 гадоў або спаўняецца да 30 верасня.

Па-другое, факультатывы ў суботу дазволяць для вучняў не толькі 9—11 класаў, але і для 5—8 класаў.

Па-трэцяе, напаўняльнасць класаў павялічаць да 30 вучняў. Зараз, нагадаем, у сярэдняй школе максімум 25 вучняў у класе, а ў ліцэях і гімназіях - 20. Пры гэтым канчатковае рашэнне аб напаўняльнасці класаў застаецца за заснавальнікам навучальнай установы, які павінен ўлічыць усе акалічнасці: колькасць дзяцей у мікрараёне, санітарныя нормы.

Як паведаміла Ірына Каржова, намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі, новая рэдакцыя Кодэкса абзавядзецца нормай аб профільнай адукацыі, плануюць скараціць і колькасць відаў устаноў адукацыі. Гаворка ідзе пра вячэрнія школы, вучэбна-вытворчыя камбінаты і комплексы «дзіцячы сад — школа». Што да апошніх, за ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі пры гэтым застанецца права рэалізоўваць праграмы дашкольнай адукацыі.

Каментары74

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Сёння роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні». Уладзімір Зяленскі запісаў зварот у гадавіну пачатку вайны3

Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?3

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»28

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць