Свет88

Венгерскай журналістцы далі тры гады ўмоўна за падножку бежанцу

Суд венгерскага горада Сегед прысудзіў былога рэпарцёра мясцовага тэлеканала N1 Петру Ласла, якая ставіла падножкі мігрантам, да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, піша varlamov.ru са спасылкай на мясцовы рэсурс Index.hu. Яе прызналі вінаватай у хуліганстве і парушэнні агульнапрынятых нормаў.

У судзе журналістка спрабавала даказаць, што дзейнічала несвядома, спрабуючы абараніць сябе, але суд гэтыя довады не прыняў. Ласла заявіла, што будзе абскарджваць прысуд.

Інцыдэнт адбыўся ў верасні 2015 года ў венгерскім горадзе Рэске непадалёк ад мяжы з Харватыяй, дзе Ласла разам з іншымі журналістамі здымала сюжэт пра бежанцаў. Карэспандэнт нямецкага тэлеканала RTL Штэфан Рыхтэр апублікаваў відэа, на якім відаць, як Ласла нібыта ставіць падножку мігранту з дзіцем на руках, які ўцякаў ад паліцэйскіх. Гэты ролік выклікаў шырокі грамадскі рэзананс.

Затым былі апублікаваныя яшчэ некалькі відэа. На некалькіх з іх было выразна відаць, што Ласла на самай справе мужчыну з дзіцем не чапала. Мяркуючы па ўсім, мігрант упаў з-за паліцэйскага, які схапіў яго. Менавіта на яго мужчына і лаяўся пасля падзення.

Але быў і іншы ролік, на якім відаць, як Ласла б'е нагой двух мігрантаў, што бягуць ад паліцыі — спачатку хлопца, а потым дзяўчынку. Нягледзячы на ўдары, уцекачы працягнулі бегчы.

Пры абвяшчэнні вердыкта суддзі падкрэслілі, што дзеянні рэпарцёркі сталі «парушэннем агульнапрынятых нормаў». Аргумент адвакатаў з нагоды спробы Ласла абараніцца ад бягучага натоўпу з некалькіх сотняў чалавек быў адхілены. Сама падсудная, не стрымаўшы слёз, заявіла, што пасля таго, што здарылася, неаднаразова атрымлівала пагрозы ў свой адрас, стаўшы ахвярай «кампаніі нянавісці».

У канцы верасня 2015 года СМІ паведамілі, што гэты ўцякач з дзіцем на руках — Асама Абдул Махсэн — з'яўляецца баевіком тэрарыстычнай арганізацыі «Джэбхат ан-Нусра», але сам мужчына гэтую інфармацыю адпрэчыў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў, што пагадзіўся на пачатак перамоваў з Іранам4

Нетаньяху абвясціў аб эскалацыі аперацыі ў Іране, каб «сцерці тэрарыстычны рэжым з зямлі»6

«Жонка сышла — перайшоў на піражкі»: Пашынян пасля гучнага разрыву ўварваўся ў сацсеткі з вулічнай ежай12

Іран атакаваў французскую базу ў Абу-Дабі — адна з ракет упала за некалькі метраў ад круізнага лайнера з турыстамі3

Руку мінчанкі зацягнула ў цестараскатвалку: вызваляць жанчыну давялося з дапамогай бензарэза

Ніякага паломніцтва неанацыстаў: дом, дзе нарадзіўся Гітлер, ператвораць у паліцэйскі ўчастак і цэнтр правоў чалавека5

Паведамленне пра гібель былога прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада абвергнутае10

«Знайшлі крайняга», а «паставяць салдафона якога-небудзь». У сацсетках адрэагавалі на звальненне кіраўніка «Мінсктранса»6

Вайскоўцы збілі як мінімум адзін беспілотнік 26 лютага над Гомелем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць