Здарэнні1919

Свастыкі, Украіна, славянскае адраджэнне — што за «неапаганцаў» затрымалі ў Брэсце

У Брэсце 11 студзеня затрымалі групу неапаганцаў са «Славянскага адраджэння» і «Белага фронту». Трох мужчынаў падазраюць у захоўванні зброі, а таксама захоўванні і распаўсюдзе наркотыкаў. Паведамлялася, што яны арганізавалі канал кантрабанднай пастаўкі боепрыпасаў і састаўных частак для агнястрэльнай зброі з Украіны ў Беларусь.

Затрыманым пагражае да 13 гадоў.

Хто гэтыя людзі?

Адзін з затрыманых — 28-гадовы берасцеец Уладзіслаў Галабурда.

Яго затрымалі не дома, распавёў «Нашай Ніве» родны брат Уладзіслава.

«Улад выйшаў кудысьці і не прыйшоў увечары дадому. Прыйшла міліцыя. Быў вобшук, забралі камп’ютар яго», — кажа брат.

Пры гэтым браты шчыльных зносінаў не мелі, хоць і жылі ў адной кватэры. Па словах брата, Уладзіслаў нідзе не працаваў — толькі апошнім часам уладкаваўся на выпрабавальны тэрмін кудысьці. Куды канкрэтна — ён не ведае. Не ведае хлопец і сяброў Уладзіслава, якіх затрымалі разам з ім.

Валер Галабурда, бацька затрыманага, адмовіўся штосьці гаварыць.

Калі паглядзець на старонку Уладзіслава ў сацсетках, перад вачыма паўстае вобраз таго самага карыкатурнага «бандэраўца»: тут і нацысцкая сімволіка, і заклікі ў гонар Украіны, і здзекі з жартамі з сённяшняй Расіі і Пуціна, «ДНР» і «ЛНР», і допісы аб «славянскім адраджэнні».

«Колькі яшчэ стагоддзяў народу злізваць пыл з ботаў жыдоў!? Такіх як Мілон [Мілонаў] і яму падобных! Каб элементарна гэта зразумець, трэба было накапаць фактаў аб працэнтнай колькасці гэтых паразітаў у дзяржаўным апараце і пажадана зверыць за некалькі стагоддзяў», — піша Улад Галабурда на сваёй старонцы Укантакце.

Паведамляецца, што 11 студзеня затрымалі траіх маладзёнаў. Дваіх узялі з палічным. Хлопцы хацелі прадаць пісталет, які яны самі перарабілі з пнеўматычнага ў баявы.

У перадачы «Зона Х» выйшаў сюжэт, прысвечаны гэтай гісторыі. На відэа відаць жорсткае затрыманне аднаго з падазраваных.

Двум хлопцам — па 28 гадоў, аднаму — 26. Пры вобшуку ў іх знайшлі выбуховыя пакеты, порах, зарады для РПГ, псіхатропы, экстрэмісцкую літаратуру, паведаміў Аляксандр Лаўруковіч, начальнік аддзелу 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК па Брэсцкай вобласці.

У выніку ў дачыненні да Уладзіслава Галабурды і ягонага паплечніка заведзеная крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і незаконны абарот наркатычных сродкаў.

«Яны падазраюцца ў тым, што ў снежні 2016 года незаконна вырабілі з пнеўматычнага газабалоннага пісталета і складнікаў пісталета Макарава наразную агнястрэльную зброю — пісталет. Затым падследныя збылі яго з 6 патронамі, а таксама марыхуанай 23-гадоваму жыхару Брэста», — паведаміла «Нашай Ніве» Марына Дранькова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Трэці — 26-гадовы — хлопец падазраецца ў незаконным абароце наркотыкаў.

Усе яны знаходзяцца пад вартай.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам22

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ28

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце8

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам22

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць