Культура1212

Свет адкрываецца праз кнігу: што чытае сельскі жыхар

Праблему даследуе раённая газета Талачына.

Нашыя продкі ў доўгія зімнія вечары бавілі час за працай. Жанчыны пралі кудзелю, сукалі ніткі, фарбавалі іх, ткалі, займаліся вышываннем, гатавалі стравы, прыглядалі за дзецьмі і дамашняй гаспадаркай. Спраў набіралася шмат, усе і не пералічыш. Мужчыны рыхтаваліся да вясны, былі шаўцамі і краўцамі, уручную выраблялі прылады працы, інструмент, вытралёўвалі на розныя патрэбы лес, прыглядалі за свойскай жывёлай… У тых і другіх была і асноўная работа.

Заставалася зусім мала часу, але знаходзілі магчымасць сабрацца, каб у вясковым кругу песню зацягнуць, частушкі праспяваць, пайграць на гармоніку, скрыпачцы, балалайцы. Духоўны бок жыцця для народа не заставаўся без увагі. Калі траплялася кніга і былі граматныя, спасцігалі і кніжную мудрасць.

А як зараз вяскоўцы ставяцца да кнігі, чытання? Аб гэтым мы і спыталіся ў іх саміх, каб больш дакладна ведаць, дзе ж бярэцца гэтая самая кніга.

Вёска Межыёва недалёка ад аграгарадка Гаршчэўшчына. Яшчэ два гады таму Зінаіда Сцяпанаўна Гарбачова дабіралася ў цэнтр па справах і заглядвала ў мясцовую бібліятэку. Зараз, калі пайшла на пенсію, калі часцей даюць аб сабе ведаць болі ў нагах, чытае кнігі, па яе словах, з дамашняга «запасу». Раней, прызналася, рукі да таго, што побач, не даходзілі. А вось зараз вырашыла прачытаць тое, на чым выхоўваліся іх пяцёра дзяцей.

І хоць Зінаіда Сцяпанаўна шмат год рабіла ў жывёлагадоўлі, даіла кароў, яна і зараз не выпускае кнігу з рук. Розныя эпохі, аўтары, але яна ўсім цікавіцца, пра многае і змястоўна можа расказаць з прачытанага. Чытаннем запаўняе перапынкі ў працы па доме і дамашняй гаспадарцы.

Наталля Віктараўна Шашалевіч пражывае ў вёсцы Слабодка. Закончыла сярэднюю школу ў Талачыне, вучылішча пры льнокамбінаце. У яе пад рукамі заўжды электронная кніга.

Ганне Макараўне Болсун з вёскі Залаззе 84 гады. Для свайго ўзросту вельмі актыўная, не пакідае на зіму свой дом, не ад’язджаецца да дачкі ў Чашніцкі раён. Пастаянны чытач раённай газеты. Ведаючы бабуліны густы, унучка Лена, якая робіць бібліятэкарам ў г. Лепелі, перадае Ганне Макараўне праз матулю кнігі. Яна ўважліва іх прачытвае і дае яшчэ свой непаўторны каментарый прачытанага. За плячыма ў бабулі ўсяго чатыры класы, пасля вайны было не да вучобы.

Цалкам заслужана можна сцвярджаць, што мы — чытаючая краіна. Вёска была і пакуль што застаецца добрым і надзейным асяродкам захоўвання роднай мовы, крыніцай узбагачэння яе літаратурнага пласта. Заўжды, калі слухаю гаворку вяскоўцаў, любуюся, як яна прыгожа і стройна ліецца, якая яна жывая і мілагучная.

Удвая прыемна, што ў душы вяскоўцаў сваё адметнае месца займаюць і кніга, і газета, у тым ліку і раённая. Яны не толькі яе чытачы, але і героі публікацый, розных падзей, а таксама і аўтары. Таму няма ніякага перабольшання ў тым, калі гаворыцца, што газету мы ствараем разам з чытачом, уважлівым да кніжнага і газетнага, і ў цэлым да слова.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры8

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры8

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць