Улада1313

Кіраўнік мінскай міліцыі: «Патрабуем навесці парадак у начных установах — папракаюць ледзь не ў расізме»

У інтэрв'ю карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў распавёў пра вынікі працы сталічнай міліцыі ў мінулым годзе і пракаментаваў крытыку ў свой адрас з боку асобных інтэрнэт-карыстальнікаў.

minsknews.by

— Вы сказалі, што ўважліва сочыце за крытыкай у ваш адрас. За што вас яшчэ папракаюць?

— Папракаюць у розным. Патрабуем навесці парадак у начных забаўляльных установах — папракаюць ледзь не ў расізме. Наводзім парадак у дварах і прыбіраем адтуль аматараў выпіць і пахуліганіць — абвінавачваюць у прадузятых адносінах да гэтай катэгорыі грамадзян. У той жа час ніхто не хоча жыць па суседстве з п'яніцам і дэбашырам, які не дае спакойнага жыцця навакольным, пастаянна збіраецца з сабутэльнікамі каля пад'езда, шуміць, прыстае да мінакоў, спраўляе натуральную патрэбу на лесвічнай пляцоўцы і ў ліфце. Што дрэннага ў тым, калі яго на год ізалююць? Прычым не проста ізалююць, а прыцягнуць да працы, а пасля выхаду з ЛПП яшчэ і дапамогуць уладкавацца на працоўнае месца. Нядаўна задаваў гэтае пытанне, выступаючы перад калектывам МТЗ. Практычна ўсе падтрымалі маю пазіцыю.

Яшчэ некаторыя папракаюць міліцыю, што тая не дае прасіць міласціну. У той жа час, упэўнены, усе без выключэння гараджане жадаюць трымацца ад жабракоў падалей. Трэба разумець: калі даяце грошы бяздомным, то аказваеце мядзведжую паслугу. Бо, хутчэй за ўсё, гэтыя ахвяраванні пойдуць на алкаголь, а галоднае існаванне на вуліцы працягнецца. Калі сапраўды жадаеце дапамагчы такому чалавеку, паведамце ў міліцыю. Ён будзе дастаўлены ў Дом начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства на вуліцы Ваўпшасава, дзе яму акажуць сацыяльную дапамогу.

Мы супрацоўнічаем з праваслаўнымі і каталіцкімі прыходамі. У цэрквах і касцёлах гатовыя даць тым, хто жыве ў нястачы, і прытулак, і ежу. Пры падтрымцы ГУУС Мінгарвыканкама і Беларускай праваслаўнай царквы нядаўна ў Кастрычніцкім раёне адкрыўся Цэнтр дапамогі людзям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, «Анастасіс Сталіца», дзе таксама прымуць бяздомнага. У Мінску даволі шмат месцаў, дзе такім людзям дапамогуць і з працай, і з дахам над галавой. Але, на жаль, недастаткова толькі жадання саміх валацугаў нешта мяняць у сваім жыцці.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць