Эканоміка33

Многія прадпрымальнікі атрымалі лісты з патрабаваннем даплаціць нібыта нявыплачаныя падаткі

У межах барацьбы з ілжэпрадпрымальніцтвам правяраючыя органы накіравалі ў адрас добрасумленных прадпрымальнікаў шматлікія лісты з патрабаваннем даплаціць нібыта нявыплачаныя падаткі.

Пра гэта паведаміла віцэ-прэзідэнт Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў Лілія Коваль. «Калі кампанію правяраюць і выяўляюць, што некалькі гадоў таму яна складала дамову з фірмай, якая сёння лічыцца лжэпрадпрымальніцкай структурай, правяраная арганізацыя задняй датай налічвае да даплаты сумы падаткаў разам з пеняй. Рахункі на выплату гэтых сум атрымліваюць добрасумленныя прадпрымальнікі — такія вось «лісты шчасця», — распавяла Лілія Коваль.

Яна таксама адзначыла, што прадпрымальнікі часта не хочуць аспрэчваць фіскальныя патрабаванні, якія ўтрымліваюцца ў гэтых лістах. «Калі мы прапануем членам саюза аспрэчваць «лісты шчасця», прадпрымальнікі нам адказваюць, што разборы з правяраючымі органамі могуць абысціся ім яшчэ даражэй», — патлумачыла Коваль.

Старшыня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Аляксандр Швец у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН падкрэсліў, што рэакцыя прадпрымальнікаў на атрыманне згаданых лістоў цалкам заканамерная. «Калі суб'ект гаспадарання вырашыць аспрэчваць фіскальныя патрабаванні, якія прысутнічаюць у «лісце шчасця», да яго прыходзіць праверка. Выніковасць праверак складае ў нас у краіне больш за 90%. Гэта значыць, верагоднасць атрымаць штрафныя санкцыі ад правяраючых органаў у суб'ектаў гаспадарання вельмі высокая, таму яны і не спрабуюць апратэстоўваць», — сказаў Аляксандр Швец.

Паводле яго слоў, сітуацыя, калі з-за барацьбы дзяржавы са злачыннымі арганізацыямі пакутуюць добрасумленныя прадпрымальнікі, вельмі негатыўна ўплывае на дзелавы клімат у краіне. «Мы не можам адмаўляць, што ў Беларусі існуюць ілжэпрадпрымальніцкія структуры (усякага роду «фінкі» і іншыя падстаўныя арганізацыі, неабходныя для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці). Але добрасумленныя прадпрымальнікі павінны быць абароненыя ад «лістоў шчасця», якія з'яўляюцца ў сувязі з дзейнасцю лжэпрадпрымальніцкіх структур», — перакананы Швец.

У якасці выхаду з наяўнай сітуацыі кіраўнік бізнес-асацыяцыі бачыць стварэнне сістэмы «аднаго акна», дзякуючы якому добрасумленныя арганізацыі маглі б праверыць сваіх контрагентаў. «Калі ў адказ на запыт упаўнаважаны орган паведамляе, што ў «чорным спісе» арганізацыі няма, тады юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік павінен вызваляцца ад усіх формаў адказнасці за кантакты з такім контрагентам», — адзначыў Швец.

Бізнес-саюзы ўжо паставілі пытанне аб неабходнасці ўрэгулявання гэтай сітуацыі перад дзяржавай. «Мы накіравалі прапановы дзелавой супольнасці па лжэпрадпрымальніцтве ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб адпаведныя нормы заканадаўства былі перагледжаныя», — распавёў сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

Маргелаў з'яўляецца членам рабочай групы па стымуляванні дзелавой актыўнасці, створанай у студзені гэтага года па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі. 27 студзеня адбылося першае пасяджэнне групы, на якім разглядаліся арганізацыйныя пытанні яе дзейнасці. Пасяджэнне праходзіла пад старшынствам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць