Як стала вядома «Нашай Ніве», Камітэт дзяржаўнай бяспекі зняў прэтэнзіі да кампаніі «Трайпл», яе кіраўніка Юрыя Чыжа, а таксама сям’і бізнэсмена.
Напрыклад, «Трайпл» атрымаў магчымасць распрадаваць свабодныя кватэры ў так званым «доме Чыжа» на вуліцы Старажоўскай, 6 у Мінску. Таксама зняты арышт з усёй нерухомасці Чыжа, у тым ліку з дома ў Драздах, а таксама рэзідэнцыі ў катэджным пасёлку Лагожаск пад Лагойскам.

Нагадаем, Юрый Чыж быў затрыманы сілавікамі 11 сакавіка 2016 года. Праз некалькі дзён КДБ вынес пастанову аб накладанні арышту на маёмасць, якая належала яму і яго сям’і.
Пасля былі арыштаваныя дзясяткі кватэр у «Доме Чыжа», у тым ліку жыллё трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казекі
Па словах старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, сума стратаў у адносінах бізнэсмена складала 240 мільярдаў недэнамінаваных грошай (каля $12 мільёнаў у эквіваленце).
Летам 2016 года гіпермаркеты «Прастор», якімі валодаў Чыж, адышлі пад заклад банкам.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары