Грамадства1212

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў расказаў пра задачы ў ідэалагічнай працы, якія паставіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з ідэалагічным актывам, гісторыкамі і экспертамі, прысвечанай «Дню народнага адзінства».

Уладзімір Пярцоў

Па словах Пярцова, удзельнікі сустрэчы выказвалі розныя думкі і хацелі пачуць меркаванне Лукашэнкі па розных пытаннях. Што тычыцца ідэалагічнай работы, то Пярцоў падкрэсліў, што да яе ўжо і раней прыцягнулі ўсіх, каго толькі можна:

«Гэта не толькі ідэолагі, ідэалагічная вертыкаль, але і грамадскія аб'яднанні, палітычныя партыі, палітолагі, спікеры».

Цяпер жа Лукашэнка ўсёй гэтай ідэалагічнай арміі паставіў новую задачу:

«Размаўляць з людзьмі. Умець выбудоўваць стратэгічныя камунікацыі, ісці ў калектывы, ісці на любыя самыя нават некамфортныя пляцоўкі, на сустрэчы з людзьмі».

Прытым задачы гэтыя не такія простыя, бо аказалася, што ідэолагі павінны не толькі рабіць выступленні, але і ўмець адказваць на цяжкія пытанні, гаварыць пра рэальныя праблемы людзей, а не проста зачытваць падрыхтаваны тэкст.

Людзей жа, якія ў прынцыпе здольныя працаваць так, па словах Пярцова, зусім мала:

«Гэта асаблівы талент, штучны тавар».

Нібыта акурат людзі з такім асаблівым талентам сёння і былі на сустрэчы з Лукашэнкам ды атрымалі ад яго наказы. А цяпер:

«Я думаю, яны будуць транслявацца ў рамках сустрэч, тэлевізійных праграм і іншых формаў у сродках масавай інфармацыі, каб максімальная колькасць людзей была ахопленая нашай праўдай і тымі наратывамі, якія нам даручае данесці прэзідэнт».

Каментары12

  • хамса
    17.09.2025
    "Людзей жа, якія ў прынцыпе здольныя працаваць так, па словах Пярцова, зусім мала:

    «Гэта асаблівы талент, штучны тавар»."

    ідэоЛАГі - сапараўды штучны тавар
  • Ёсік
    17.09.2025
    Пярцоў, няма ў Беларусі ніякіх ідыёлагаў, бо няма ідыялогіі. Сівы стары то нешта кажа аб ВКЛ, потым ВКЛ адмаўляе, як дзяржаву беларусаў. То ў яго гісторыя ад крывічаў, то з 1944. А потым, што толькі з расеяй мы шчаслівыя, А з палякамі не былі. А мая бабуля з Мядзела трохі іншая казала аб Польшчы, а вось партызаны ў 1943 пагражалі яе забіць, бо схавала ад іх недзе швейную машынку (яна яе закапала на агародзе). Вы там самі вырашыце, калі і што. Можа ў дзіцячых садках глузды зможаце за.раць, а мне не атрымаецца, бо я розныя кнігі чытаў, і розных аўтараў. Нават, вашыя прапагандысцкія фільмы без прымусу ніхто не йшоў за так глядзець.
  • Жнівень
    17.09.2025
    Пра надо малака ,пра абхват насельніцтва)),- імітацыя бурнай дзейнасці.

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць