Усяго патроху11

У Сьвіслачы паболее вады

Зь Вілейска-Менскай воднай сыстэмы ў яе будзе скідацца ўдвая болей чыстай вады.

Санітарнае абвадненьне Сьвіслачы плянуецца павялічыць удвая, паведаміў старшыня Менскага гарадзкога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Аляксандар Баравікоў.

Ён патлумачыў, што Сьвіслач ёсьць малаводнай ракой. Для таго, каб запасаў вады хапала для забесьпячэньня гаспадарча‑побытавых патрэбаў, а таксама для зьніжэньня ўзроўню агульнага забруджваньня вады прымяняецца такі мэтад, як рэгулярныя абвадняльныя пускі вады.

У часе абвадненьня па Вілейска‑Менскай воднай сыстэме ў Сьвіслач перапамоўваецца чыстая вада. Паводле санітарных правілаў, у адну сэкунду мусіць перапампоўвацца ня менш за 8 кубамэтраў. Цяпер перапампоўваньне ідзе ў аб’ёме 2,5 — 2,8 кубамэтраў у сэкунду. У выніку сыстэма недаатрымлівае каля 100 мільёнаў кубамэтраў вады. У зьвязку з гэтым спэцыялісты плянуюць павялічыць абвадненьне ракі ўдвая — да 5 кубамэтраў у сэкунду.

Штогод з гарадзкога бюджэту на гэтыя мэты вылучаецца каля 2 мільярдаў рублёў. З улікам пэрспэктывы павелічэньня абвадненьня спатрэбіцца ўжо 4 мільярды рублёў. Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў даручыў знайсьці дадатковыя сродкі на падтрыманьне воднага балянсу ў норме, сказаў суразмоўца.

Аднак часам адным перапампоўваньнем праблему паляпшэньня экалягічнай сытуацыі ня вырашыць, лічыць Аляксандар Баравікоў. Гэтак, штогод прадпрыемствам, якія знаходзяцца ў водаахоўных зонах і сваёй дзейнасьцю ўплываюць на якасьць вады, вылучаюцца фінансавыя сродкі на мерапрыемствы па прадухіленьні забруджваньня грунтовых водаў. Толькі сёлета для гаспадарак Вілейскага раёну з рэспубліканскага фонду аховы прыроды вылучана каля 700 мільёнаў рублёў, зь іх 250 мільёнаў — за кошт гораду.

Гэткая самая сытуацыя й па гаспадарках Менскага раёну, якія знаходзяцца ў зоне ўплыву Вялейска‑Менскай воднай сыстэмы і Маладачанскага раёну.

Апроч гэтага, будуць распрацаваныя дадатковыя ахоўныя мерапрыемствы па вывадзе з прыбярэжных, водаахоўных зонаў аб’ектаў, якія ўяўляюць небясьпеку забруджваньня падземных і паверхневых водаў. Гэта вывад і знос жывёлагадоўчых фэрмаў, рэканструкцыя вадасховішчаў, рэкультывацыя кар’ераў ды іншае.

Паводле БЕЛТА

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары1

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць