Усяго патроху1010

Як сабака, толькі вельмі вялікі — ФОТАРЭПАРТАЖ з жыцця на ферме лася Грышы

Па ўсіх звычках падлетак-ласяня амаль як сабака — ну толькі вельмі вялікі і добры сабака. Ласяня вырасла на ферме «Лясная сядзіба» ў вёсцы Абрам Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Увесну летась егеры знайшлі маленькае ласяня, мабыць, нядаўна асірацелае. Жывёла была вельмі слабой і не магла самастойна перасоўвацца. Таму вырашылі пакінуць выходжваць яго ў сядзібе. Вялікай надзеі, што ласяня выжыве, ні ў кога не было.

Супрацаўніца сядзібы Святлана Цайко ўспамінае, што даглядаць Грышку было вельмі цяжка. Свае радасці выхавання гаспадыня Святлана здымае на планшэт. Малако ён мог піць толькі казінае. Карміць даводзілася з 6-й раніцы і да 12 ночы з інтэрвалам у дзве гадзіны. Больш за тое, вёска маленькая, тут трымаюць толькі адну казу, і малака Грышу бракавала. Даводзілася купляць у суседніх вёсках.

Каб жывёла развівалася, яны разам з новай «мамай» шпацыравалі некалькі разоў праз усю вёску. З часам ласяня адужала і стала сябраваць з усімі ў гаспадарцы. Але больш за ўсіх любіць свайго аднагодка, дварняка Топіка. Разам яны могуць ляжаць у кутку, бегаць і гарэзіць. Балазе, што ў іх распараджэнні 14 гектараў і два невялікія возеры. Грышка любіць сустракаць гасцей і рыбакоў, выпрошваць пачастунак (белы хлеб, батон), красавацца і слухаць, як яго хваляць, заходзіць у дом ці альтанку, каб пацягнуць пачастунак або пабачыць гаспадыню. Па ўсіх звычках падлетак-ласяня амаль як сабака, ну толькі вельмі вялікі і добры сабака.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць