Грамадства

Пашкевіч і Стажараў на волі

Сёньня з Акрэсьціна выйшлі два актывісты АГП, затрыманыя 11 ліпеня.

Photo by svaboda.org

Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсцьіна ў Менску выпусьцілі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Пашкевіча і Віталя Стажарава.

Актывістаў “Маладых дэмакратаў” Міхаіла Пашкевіча, Віталя Стажарава і Кірылу Паўлоўскага затрымалі 11 ліпеня. Суд іх арыштаваў: Кірылу на 10 сутак, а Міхаіла і Віталя на 15. Міліцыянты зьвінавацілі хлопцаў у лаянцы матам.

Міхаіл Пашкевіч апавёў: “Нас затрымалі літаральна праз 20 хвілін як мы выйшлі з будынку КДБ, дзе мы хацелі даведацца пра лёс нашага паплечніка Аляксандра Сергіенкі, які быў затрыманы ўвечары на сваёй кватэры. У КДБ нам нічога не патлумачылі. Як мы выйшлі, пабачылі, што вакол снуюць амапаўцы. На падыходзе да Нямігі нас зь Віталём Стажаравым затрымалі. І ў Цэнтральным РАЎСе мы пабачылі, што затрымалі яшчэ і Кірылу Паўлоўскага. Спачатку думалі, што затрымалі нас таксама па абвінавачаньні ў выбуху. Потым, відаць, яны вырашылі, што досыць гэтых ужо “узрыўнікоў” і трэба, каб нехта ўжо сядзеў за лаянку матам. Не самы лепшы варыянт – амаль месяц правёў на Акрэсьціна. Выпусьцілі на 5 дзён і зноў забралі на два тыдні”.

Міхаіл, Віталь і Кірыл сядзелі ў адной камэры, а пасьля вызваленьня Кірыла, хлопцаў раскідалі па розных камэрах.

“Нікому ня раю летам бавіць свой час на Акрэсьціна. Акрэсьціна – гэта “санаторый” для апазыцыянэраў. Фактычна забралі ні за што. Ім значна лепш саджаць чалавека на суткі. Ён, здаецца, і не палітвязень, а зь іншага боку, ён не на волі. І яшчэ пытаньне, што больш адбіваецца на здароўі”.

Віталь Стажараў апавёў: “Маладыя дэмакраты” будуць асноўным ядром у гэтай выбарчай кампаніі і таму ня дзіўна, што пачаўся такі прэсінг. Цяжка, але цяпер было лягчэй, чым у студзені, калі атрымаў 20 сутак. Летам цяплей, а зімой было вельмі холадна. Цяжка, канечне, фактычна, 15 сутак правёў у грамадзкай прыбіральні. Камэры – тры на пяць. 15 суткамі мяне не запалохаеш і буду працягваць гнуць сваю лінію”.

Закратаванае вакно камэры Міхаіла Пашкевіча выходзіла на вуліцу, і ён мог бачыць, як вызвалялі іншых апазыцыянэраў, якіх яму ўдалося нават прывітаць.

“Я меў асалоду бачыць, як вызваляюць майго сябра Ільлю Богдана, паплечніка Антона Койпіша. Павіншаваць з вызваленьнем – гэта нармалёва. Я проста зразумеў, што больш сутак мне не дададуць у любым выпадку. Я пабачыў, што ён гэта пачуў, і ў яго настрой падняўся”.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што зьвязвае арышты актывістаў апазыцыі менавіта з выбарчай кампаніяй. “Міхась узначальвае здвоены штаб па Ленінскім раёне, Віталь Стажараў, наогул, усёй моладзьдзю кіруе. А гэта вельмі моцная сіла пад час выбарчай кампаніі. Таму мы якраз зьвязваем гэта з правядзеньнем выбарчай кампаніі. 10-15 дзён людзі, якія арганізоўвалі працу, выбылі. Канечне, гэта не спыніла працу, але адбілася на некаторых накірунках даволі істотна”.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі16

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

Лукашэнка пра палітвязняў: Забірайце да сябе, вязіце іх туды27

Урад ЗША пачынае татальную праверку ўсіх 55 мільёнаў уладальнікаў амерыканскіх віз4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць