Свет1313

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social, што «большасць саюзнікаў» па НАТА паведамілі Вашынгтону, што не хочуць умешвацца ў ваенную аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана. Гэта выклікала ў яго моцны гнеў.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Амаль кожная з гэтых краін цалкам пагаджалася з нашымі дзеяннямі і прызнавала, што Ірану ні ў якім разе нельга дазволіць мець ядзерную зброю.

Я не здзіўлены іх дзеяннямі, аднак толькі таму, што я заўсёды лічыў НАТА, дзе мы трацім сотні мільярдаў даляраў на год, абараняючы тыя самыя краіны, дарогай з аднабаковым рухам — мы будзем абараняць іх, але яны нічога не зробяць для нас у выпадку патрэбы.

На шчасце, мы разбурылі іранскую армію — іх флот знішчаны, іх паветраныя сілы знішчаныя, іх супрацьпаветраная абарона і радыёлакацыйныя сістэмы знішчаныя і, магчыма, самае галоўнае, іх кіраўнікі амаль усіх узроўняў знішчаныя, каб ніколі больш не пагражаць нам, нашым саюзнікам на Блізкім Усходзе ці свету!

Дзякуючы таму, што мы дасягнулі такога ваеннага поспеху, мы больш не «маем патрэбы» і не жадаем дапамогі краін НАТА — мы і ніколі ў ёй не мелі патрэбы! Тое самае тычыцца Японіі, Аўстраліі ці Паўднёвай Карэі», — напісаў Трамп.

«Абуральнай фанабэрыстасцю» назваў нежаданне Еўропы далучацца да вайны, развязанай ЗША ў Іране, і амерыканскі сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм.

Каментуючы сваю размову з Трампам пра нежаданне еўрапейскіх саюзнікаў выдзеліць рэсурсы для забеспячэння функцыянавання Армузскага праліва, Грэм адзначыў: «Ніколі ў жыцці я не чуў ад яго такога гневу».

«Фанабэрыстасць нашых саюзнікаў, якія лічаць, што Іран з ядзернай зброяй не з’яўляецца сур’ёзнай праблемай, а ваенныя дзеянні, накіраваныя на тое, каб не даць аятолам атрымаць ядзерную бомбу, з’яўляюцца нашай праблемай, а не іхняй, — гэта проста абуральна. Еўрапейскі падыход да стрымлівання ядзерных амбіцый аятолаў аказаўся жаласнай паразай. Наступствы недастатковай дапамогі ў забеспячэнні функцыянавання Армузскага праліва будуць маштабнымі і глыбокімі для Еўропы і Амерыкі», — напісаў Грэм у сацсетцы Х.

Каментары13

  • И
    17.03.2026
    Напомните этому лапидарному, что Израиль не входит в НАТО. Почему ЕС должны тратить десятки миллиардов в неделю на войну с Ираном только ради того, чтобы удовлетворить планы израильского руководства? Бенефициаром этой войны с Ираном является Израиль. Вот пускай он и оплачивает все военные издержки.
  • Жвір
    17.03.2026
    Эўропа засяроджана на падтрымцы Ўкраіны, ейны ўдзел у яшчэ адным канфлікце проста не пацягне еўрапейскі падаткаплацельшчык. У той жа час Турэччына, Паўднёвая Карэя, Аўстралія, Індыя, Японія і ўласна краіны Персіцкай затокі, маглі б і паўдзельнічаць...
  • Пан Гулува
    17.03.2026
    Брава , ПРЭЗІДЭНТ ТРАМП !!!

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць