Здарэнні55

Збеглых з дома віцебскіх падлеткаў праз тыдзень знайшлі ў расійскім Хабараўску

Збеглых з дома віцебскіх падлеткаў праз тыдзень знайшлі ў расійскім Хабараўску. Пра гэта TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Святлана Сахарава.

«Дзякуючы інфармацыі, якую накіравалі ў МУС Расіі, супрацоўнікі транспартнай паліцыі знялі з цягніка трох дзяцей у Хабараўску. За імі вылецелі бацькі. Следчыя працягваюць працу па крымінальнай справе», - адзначыла Святлана Сахарава.

Крымінальную справу па факце знікнення траіх падлеткаў з Віцебска. гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў 11 сакавіка.

7 сакавіка ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска з заявай аб знікненні дзяцей звярнулася іх маці. Яна паведаміла, што каля 7.30 у гэты дзень 18-гадовы Руслан, 16-гадовы Цімур і 15-гадовая Кацярына пайшлі ў школу. Аднак там яны не з'явіліся і дадому не вярнуліся.

Следчыя высветлілі, што вучні 9-га і 11-га класаў накіраваліся ў віцебскі раён Білева. Адтуль хлопцы, як мяркуецца, на папутках даехалі да Лёзна. У гарадскім пасёлку іх зафіксавалі камеры відэаназірання, калі дзеці куплялі ежу. Затым, імаверна, браты і сястра накіраваліся ў Смаленск.

Перад сыходам з дому дзеці пакінулі запіску, узялі свае пашпарты і грошы з сямейнага бюджэту. Следчыя агледзелі дом, дзе жывуць дзеці, канфіскавалі запіску і іх фатаграфіі.

Беларускім праваахоўнікам дапамагалі расійскія калегі.

У сям'і Дзівіных гадуецца 8 дзяцей, старэйшы сын ужо жыве самастойна, знаходзячыся на вучобе ў ЗША. Прычынай сыходу дзяцей, на думку бацькі Руслана Дзівіна, магло стаць тое, што яны спалохаліся пакарання за правіну. Галава сям'і даведаўся, што ў адсутнасць бацькоў хлопцы паспрабавалі цыгарэты і алкаголь, і паведаміў ім, што па прыездзе дадому сур'ёзна пагаворыць з імі. Пасля гэтага трое старэйшых дзяцей прапалі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая17

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм-старонкі Насты Роўды і Марыны Ментусавай прызналі экстрэмісцкімі8

Сваякі ўкраінскага салдата, які лічыўся загінулым, але вярнуўся з палону, абавязаны вярнуць 300 тысяч еўра пахавальных10

Крыптабіржа выпадкова раздала біткойнаў на 40 мільярдаў даляраў

Супраць забароны на перавозкі расійскай нафты выступілі Грэцыя і Мальта2

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая17

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць