Грамадства22

У Баранавічах вынеслі прысуд удзельнікам мітынгу супраць Дэкрэта №3

Барыс Шырынга і Мікалай Чарнавус-малодшы перад пачаткам судовага пасяджэння 15 сакавіка. Фота: Юрый Піваварчык

Барысу Шырынгу і завочна Міхаілу Стрэльчыку — па 345 рублёў (15 базавых велічынь), а Мікалаю Чарнавусу-малодшаму — 12 сутак адміністрацыйнага арышту. 15 сакавіка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынес прыгавор актывістам за ўдзел у «несанкцыянаваным пікеце на плошчы Леніна», перадае баранавіцкі партал intex-press.by

Пасяджэнне пачалося 14 сакавіка, але з-за таго, што актывістам уручылі позвы напярэдадні вечарам, яны не паспелі азнаёміцца з матэрыяламі справы і наняць адвакатаў, пасяджэнне перанеслі на 15 сакавіка.

У сераду на суд прыйшлі былы прадпрымальнік Мікалай Чарнавус-малодшы і беспрацоўны Барыс Шырынга. Беспрацоўны эканаміст Міхаіл Стрэльчык не з'явіўся, таму што з'ехаў у Расію на сумоўе. Ён папрасіў суд прызнаць прычыну яго адсутнасці ўважлівай і перадаў ксеракопію квіткоў.

Яшчэ адзін фігурант справы — Яўген Жураўскі — таксама на суд не з'явіўся. Хоць, як патлумачыла суддзя, «яго мама патэлефанавала і сказала, што позву ён атрымаў». Хто гэты чалавек, ніхто з баранавіцкі актывістаў не ведае. Мікалая Чарнавуса-старэйшага таксама на судзе не было. Яго сын сказаў карэспандэнту, што бацьку позву не ўручылі.

Падчас судовага пасяжэння былі дапытаныя Мікалай Чарнавус-малодшы і Барыс Шырынга. Абодва заявілі, што не згодныя з пратаколамі, якія былі на іх складзеныя супрацоўнікамі міліцыі, і віну сваю не прызнаюць. Па іх словах, на мітынгу прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі, таму яны палічылі, што мітынг санкцыянаваны.

Сведкамі па справе праходзілі два супрацоўнікі міліцыі: Анастасія Белановіч і Дзмітрый Казачэнка. Абодва міліцыянта былі на мітынгу ў цывільным, нікога не затрымлівалі і пратаколаў у гэты дзень не складалі. Яны распавялі, што на мітынгу парушальнікі выказвалі незадаволенасць уладай і заклікалі «не быць рабамі і не плаціць падатак на дармаедства».

Суд прызначыў пакаранне Барысу Шырынгу і завочна Міхаілу Стрэльчыку па 345 рублёў (15 базавых велічынь), а Мікалаю Чарнавусу-малодшаму — 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Для Мікалая Чарнавуса-малодшага прысуд аказаўся нечаканым.

— Я пакуль трохі ў шоку. Я псіхалагічна рыхтаваў сябе да такога павароту падзей, але аказаўся не гатовы. Хутчэй за ўсё, буду абскарджваць прысуд, — сказаў ён Intex-press.

Беспрацоўны Барыс Шырынга падзяліўся з Інтэкс-прэс, што не ведае, як аплаціць штраф.

— Хай саджаюць, хай што хочуць робяць, я не ведаю, дзе браць гэтыя грошы, — растлумачыў Барыс Шырынга.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе56

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе56

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць