Свет2828

Прадстаўнік Польшчы: «Не будзем купляць электраэнергію ў Астраўцы. Кропка»

Польшча не будзе купляць электраэнергію з Беларускай АЭС. Пра гэта заявіў журналістам упаўнаважаны польскага ўрада па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі, піша выданне BiznesAlert.pl.

- Не будзем купляць электраэнергію ў Астраўцы. Кропка. Кампанія PSE (Польскія электрасеткі) прыступіць да разборкі лініі электраперадачы Беласток - Рось, - сказаў ён.

Адна з прычын - «дэсінхранізацыя энергетычных сістэм» краін Балтыі, Беларусі і Расіі.

Наімскі таксама сказаў, што Польшча падтрымлівае пратэст Літвы ў дачыненні да будаўніцтва БелАЭС. «Калі электрастанцыя будзе пабудавана, то яна павінна адпавядаць усім стандартам бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя», - падкрэсліў ён.

Восенню 2016 года прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў прапаноўваў Польшчы супрацоўніцтва ў пытаннях паставак электраэнергіі з будучай АЭС. «Польскі бок мог бы скарыстацца гэтай электраэнергіяй або транзітаваць яе далей, у Еўрапейскі саюз, - сказаў кіраўнік беларускага ўрада. - Ва ўсякім выпадку, гэтая тэма актыўна ў свой час вывучалася, і я думаю, яна мае перспектыву».

Нагадаем, Літва, якая выступае праціўнікам будаўніцтва БелАЭС, заклікала суседнія дзяржавы не купляць электраэнергію ў Астраўцы. Літоўскі міністр энергетыкі Рокас Масюліс звярнуўся да міністраў Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі з прапановай абмеркаваць пытанне куплі электраэнергіі у трэціх краін, якія будуюць небяспечныя АЭС.

У лютым гэтага года намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі заявіў, што ў Еўрасаюзе «ёсць палітычны складнік, блакіроўка пакуль прысутнічае». «Яны, вядома, баяцца, што хлыне туды танная расійская электраэнергія», - сказаў ён (цытата па РІА «Навіны»).

Чыноўнік лічыць, што тэхнічныя магчымасці экспарту электраэнергіі ў Польшчу ёсць у астраўным рэжыме, «але, па-добраму, трэба рабіць ўстаўку пастаяннага току і вызначаць нейкі аб'ём, але ён павінен быць эканамічна абгрунтаваны, гэта значыць той бок павінен разумець, што трэба заключаць нейкі доўгатэрміновы кантракт, каб мы маглі ўстаўку акупіць. «Але ў нас задача пабудаваць устаўку пастаяннага току на тэрыторыі Польшчы, не на нашай, каб у нас ажыццяўляўся экспарт электраэнергіі ў Еўропу», - сказаў Закрэўскі.

ЛЭП «Рось - Беласток» напругай 220 кв была пабудавана ў 1962 годзе і працавала да 1994 года. У 2000-2005 годзе яе задзейнічала для транзіту расійскае РАТ «ЕЭС Расеі». У сярэдзіне 2000-х гадоў «Белэнерга» вяло перамовы з PSE на пастаўку электраэнергіі з Бярозаўскай ГРЭС «Белэнерга». Тады ж Беларусь афіцыйна накіроўвала ў Еўракамісію прапанову па стварэнні электраэнергетычнага транспартнага кальца з ЕС, але па розных прычынах яму не быў дадзены ход.

Беларуская АЭС узводзіцца побач з Астраўцом, за 50 кіламетраў ад Вільнюса. Крэдыт для будаўніцтва выдзеліла Расія. Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай электрычнай магутнасцю да 2400 МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланаваны на 2019 г., другога - да 2020.


Каментары28

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна адкажа на выкарыстанне расійскімі ракетамі і дронамі паветранай прасторы Беларусі6

Зяленскі: Украіна адкажа на выкарыстанне расійскімі ракетамі і дронамі паветранай прасторы Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнай адміністратарцы Вікіпедыі Вользе Сітнік далі хатнюю хімію і вызвалілі з СІЗА7

Суд прыняў рашэнне аб высяленні Ларысы Долінай з прададзенай ёй кватэры

У Чарнігаве расійскі дрон разбурыў пяціпавярховік у дзень Каляд, загінула жанчына4

У Мінску выстраілася шалёная чарга ВІДЭА1

КНДР паказала сваю першую ядзерную падлодку, але эксперты не вераць у яе сапраўднасць8

Літоўскія перавозчыкі: Літоўскія цягачы па-ранейшаму заблакаваныя на пляцоўках у Беларусі1

Беларус прыехаў на мяжу з Польшчай, выйшаў падыхаць, а аўтобус з рэчамі знік з чаргі. Што было далей8

Беларускія «кіберпартызаны» адправілі ў адстаўку топ-менеджара «Аэрафлота»5

У ЗША апублікавалі расшыфроўкі размоў, у якіх Пуцін яшчэ ў 2001‑м расказваў Бушу пра тое, што Украіна — «штучная дзяржава»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна адкажа на выкарыстанне расійскімі ракетамі і дронамі паветранай прасторы Беларусі6

Зяленскі: Украіна адкажа на выкарыстанне расійскімі ракетамі і дронамі паветранай прасторы Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць