Грамадства3030

Беларускамоўных выкладчыкаў дакладных навук «запрасілі» ў фінансавую міліцыю — па падазрэнні ў «дзейнасці без ліцэнзіі»

18 сакавіка ў Мінску адбыліся вобшукі на кватэрах Паўла Букі і Змітра Канаплянікава — сябраў грамадскага аб'яднання «Інстытут матэматыкі і кібернетыкі».

Калі карэспандэнт НН дазваніўся спадару Буку першы раз, службовыя асобы везлі яго ў Мінскі міжраённы аддзел Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю (вул. Броўкі, 3/2).

Прычынай, паводле супрацоўнікаў ДФР КДК, стала падазрэнне ў ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці без адпаведнай ліцэнзіі.

На пытанне, ці ён затрыманы, спадару Буку адказалі, што пакуль не, толькі «запрошаны».

Паводле словаў Паўла Букі, падобнае «запрашэнне» атрымаў і яго калега Зміцер Канаплянікаў. Жонка Змітра, Таццяна Тоўсцік, якая таксама супрацоўнічае з «Інстытутам матэматыкі і кібернетыкі», засталася дома, бо мае на руках малое дзіця.

Пасля «ўзяцця тлумачэнняў» Буку і Канаплянікава выпусцілі.

«Следчыя ўвесь час спрабавалі справакаваць пытаннем: «Як вы вядзеце адукацыйную дзейнасць?» — паведаміў Бука карэспандэнту НН. — Даводзілася ўвесь час тлумачыць, што адукацыйнай дзейнасці ў Беларусі мы не вядзем».

Крымінальнай справы супраць інстытута, як ён зразумеў са словаў следчых, няма, аднак адзначае, што сённяшнія дзеянні ДФР былі вельмі арганізаваныя: «Яны скіравалі аж тры групы: у месца, дзе мы ладзім бясплатныя публічныя лекцыі, да мяне дадому і да Канапляніка. Таксама, наколькі мне вядома, яны правялі гутарку з адным са студэнтаў». Падчас вобшукаў следчыя вынялі вінчэстэры камп'ютэраў і пячатку грамадскай арганізацыі. «Дзейнасць інстытута часова паралізаваная», — адзначыў Бука.

Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» распрацаваў адукацыйную праграму для беларускамоўнага навучання праграмістаў.

У Беларусі, паводле словаў Паўла Букі, магчымасці дзейнічаць не было, таму яны дамовіліся з Міжнародным эканамічна-гуманітарным універсітэтам імя акадэміка Сцяпана Дзем'янчука ў Роўне (Украіна). Там беларускамоўныя праграмісты вучацца асобнай плынню. 

Праграма доўжыцца ўжо тры гады, штогод на яе набіраецца каля 15 завочнікаў, якія маюць атрымаць афіцыйны ўкраінскі дыплом.

Навучанне для іх у Роўне ідзе па-беларуску, агульныя прадметы, кшталту гісторыі Украіны, чытаюць па-украінску.

«Калі з намі нешта здарыцца, думаю, адзін з інстытутаў ці ўніверсітэтаў, з якімі мы дамаўляліся, зможа падтрымаць гэтую праграму замест нас», — кажа Павел Бука.

У Беларусі сябры грамадскага аб'яднання ладзілі толькі бясплатныя лекцыі.

«Мы ні ў чым не вінаватыя, — упэўнены Павел Бука. — Мы вельмі доўга думалі, як арганізаваць нашу дзейнасць так, каб не парушыць ніводнага закона».

Каментары30

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць