Свет33

У храме Труны Гасподняй у Іерусаліме скончаная першая за 200 гадоў рэстаўрацыя

Завершаная першая за 200 гадоў рэстаўрацыя капліцы храма Труны Гасподняй (вядомы таксама як Іерусалімскі Храм Уваскрэсення Хрыстова), пад якой, як абвяшчае паданне, знаходзіцца грабніца Ісуса. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на газету The Times of Israel.

Фото AP
АР

Рэстаўрацыю праводзілі грэчаскія спецыялісты. Адкрыццё капліцы, паводле папярэдняй інфармацыі, адбудзецца 22 сакавіка. На мерапрыемстве будуць прысутнічаць кіраўнік каталіцкай царквы папа Францішак, а таксама кіраўнік Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы Усяленскі патрыярх Варфаламей I.

Паводле звестак выдання, падчас работ быў дэмантаваны металічны каркас, які акружаў капліцу з 1947 года, а каменны фасад святыні ачышчаны ад сажы, якая з'явілася ад свечак. Таксама рэстаўратары прасеклі акно, якое ўпершыню дазволіць пілігрымам зірнуць на магілу Збавіцеля.

Паведамляецца, што рэстаўрацыйныя работы доўжыліся дзевяць месяцаў, на іх было выдаткавана каля $4 млн. Праект рэалізоўваўся на ахвяраванні.

Труна Гасподняя — галоўная святыня хрысціянскага свету. Лічыцца, што ён стаіць на тым самым месцы, дзе, згодна са Святым Пісаннем, быў пахаваны, а затым уваскрэс Ісус Хрыстос.


Каментары3

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

У Латвіі рыхтуюць поўную забарону аўтобусных рэйсаў у Беларусь14

Беларусы скардзяцца, што ўпакоўка ад «Санта-Брэмар» стала нязручнай для адкрыцця5

ДАІ збіраецца знаходзіць праз відэакамеры непрышпіленых пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць